Кіраўнік амерыканскай разведкі сустракаўся тады з прадстаўніком Крамля, каб папярэдзіць пра наступствы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/putin_ap230208-dnaht.jpg.webp)
Кіраўнікі разведвальных службаў ЗША і Вялікабрытаніі сёння выступілі на фестывалі газеты Financial Times у Лондане.
Дырэктар ЦРУ Уільям Бернс расказаў там, што восенню 2022 года рызыка прымянення Расіяй тактычнай ядзернай зброі ва Украіне ўяўлялася рэальнай. І таму прэзідэнт Джо Байдэн адправіў яго асабіста на сустрэчу з прадстаўніком Крамля, каб перасцерагчы аб наступствах.
Вядома, што Бернс сустракаўся ў лістападзе 2022-га ў Анкары з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным.
Кіраўнік ЦРУ выказаўся таксама наконт прарыву ўкраінцаў у Курскай вобласці. Па яго словах, гэта аперацыя прымусіла многіх прадстаўнікоў расійскіх эліт засумнявацца ў правільнасці палітычнага курсу.
Каментары