«Германія ўжо падводзіла свет да прорвы. Канцлер Шольц, не дайце гэтаму паўтарыцца». Каспараў выкупіў старонку ў найбольшым нямецкім выданні
13-ы чэмпіён свету па шахматах выкупіў у Bild цэлую старонку рэкламы, размясціўшы на ёй фатаграфію магіл украінскіх вайскоўцаў і заклік да канцлера Германіі Олафа Шольца даць Украіне неабходную для яе ваенную дапамогу.
«Германія ўжо падводзіла свет да прорвы. Канцлер Шольц, не дайце гэтаму паўтарыцца. Дайце Украіне тую вайсковую дапамогу, у якой яна сапраўды мае патрэбу», — такі надпіс размешчаны пад фатаграфіяй, піша Расійская служба Радыё Свабода.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/kasparau240820-6i5i7.jpg.webp)
Абвестка апублікаваная на фоне абмеркавання магчымай пастановы ўрада Германіі скараціць вайсковую дапамогу Украіне.
Міністр фінансаў ФРГ Крысціян Лінднер ужо накіраваў міністру абароны Барысу Пісторыусу ліст з просьбай не ўхваляць далейшыя заказы на куплю ўзбраенняў у прамысловых прадпрыемстваў, сцвярджаецца ў матэрыяле Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.
Гары Каспараў у 2005 годзе абвясціў пра завяршэнне шахматнай кар'еры, пасля чаго заняўся палітычнай дзейнасцю ў Расіі. У 2013 годзе з'ехаў з Расіі, баючыся пераследу з боку ўладаў. Знаходзячыся за мяжой, былы шахматыст заснаваў апазіцыйны Форум свабоднай Расіі, а пасля пачатку вайны ва Украіне стаў адным з заснавальнікам Антываеннага камітэта Расіі.
Bild — найбуйнейшая нямецкая ілюстраваная газета з накладам звыш мільёна асобнікаў. У электронным выглядзе яе чытаюць звыш 20 мільёнаў чалавек у дзень.
Каментары
Хай яшчэ Гары пацікавіцца, як зелень у Бундэстаге скарочвае выдаткі на ўласную армію. Адкуль грошы браць? Яшчэ больш фінансаванне Бундэсвера скараціць? Ці цёткам з Украіны перастаць грошы на б'юты-індустрыю выдаткоўваць? А, Гары?