Ва ўзбекскага трэнера на Алімпіядзе здарыўся сардэчны прыступ. Яго выратавалі брытанскія медыкі
Трыумф баксёраў з Узбекістана ледзь не азмрочыўся трагедыяй.
Узбекістан на Алімпіядзе ў Парыжы заваяваў восем залатых медалёў, пяць з якіх прынеслі баксёры. Іх трэніруе Тулкін Кілічаў, з імем якога звязваюць трыумф узбекаў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/e3f65c4d-0553-4d43-b013-83dd786824fc-2melh.jpg.webp)
Пасля фінальнага бою Хасанбоя Дусматава Кілічаву рэзка стала кепска ў зоне размінкі. На дапамогу прышлі дактары каманды Вялікабрытаніі Хардж Сінгх і Робі Ліліс. З дапамогай дэфібрылятара яны выратавалі жыццё ўзбекскаму трэнеру.
«Спачатку ўсё было кепска, але прыкладна праз 20-30 секунд, пасля таго як Хардж працягнуў праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, ён раптам прыйшоў у прытомнасць, і гэта было выдатна», — сказаў Ліліс.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/telemmglpict000389578098_17233036240550_trans_nvbqzqnjv4bqk3ytq28vyzv8vgytz3tt2_horz2bx1jixovbvqtn0w0-hsd76.jpeg.webp)
Кілічава даставілі ў бальніцу. Яго стан ацэньваецца як стабільны. У зборнай Узбекістана адмовіліся ад падрабязных каментароў па сітуацыі, толькі заявіўшы, што з Кілічавым усё ў парадку і цяпер яму нашмат лепш.
Каментары