Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы
Ён будзе дзейнічаць з 19 ліпеня.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/belp40717-b6ist.jpg.webp)
«Рашэннем Лукашэнкі бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі), што дзейнічаў з 2022 года, распаўсюджаны на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы», — паведамляе Памежны камітэт.
Устанаўліваецца, што для грамадзян названых дзяржаў бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з Беларусі ажыццяўляецца праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.
Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць перамяшчацца транзітам у трэція краіны за выключэннем Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і праз авіяцыйныя пункты пропуску.
Гэты бязвізавы парадак пачне дзейнічаць з 8.00 19 ліпеня.
Каментары