Грамадства22

«Ён павінен быў адчуваць моцныя пакуты, гэта як кінжал у жываце». Год таму памёр палітвязень Алесь Пушкін

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы, куды яго даставілі з турмы. У мастака была прабадная язва.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года, пасля вяртання з Кіева, і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК).

Адной з падстаў затрымання быў партрэт антысавецкага партызана Аўгена Жыхара, размешчаны на выставе ў Гродне.

Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня 2023 года, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

— Пушкіна прывезлі ў бальніцу фактычна пры смерці. У яго быў развіты перытаніт, быў сэптычны стан і паліорганная недастатковасць. Калі сказаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на выратаванне.

Прабадная язва выклікае востры боль. Таму пацыент адразу звяртаецца са скаргамі. У большасці выпадкаў у чалавека ёсць некалькі дзён для таго, каб ліквідаваць праблему аператыўна. Калі чалавеку своечасова дапамагчы, ён будзе далей жыць. Пасля такіх аперацый пацыента, як правіла, ужо праз пару дзён адпускаюць дадому. Калі гэтага не зрабіць своечасова, то прабадзенне язвы выкліча перытаніт і пасля сэптычны шок.

Сітуацыя з Пушкіным? Яго проста забілі ў турме, па-іншаму я гэта не назаву. Проста не магло быць такога, каб ён не звяртаўся ў турме па дапамогу, бо такая клінічная карціна выклікае востры боль.

Ён павінен быў адчуваць моцныя пакуты, гэта як кінжал у жываце, — казаў тады суразмоўца выдання Most.

Смерць Алеся Пушкіна сталася моцным шокам.

Сёння ў прасторы «Кропка» ў цэнтры Вільні а 18-й адкрыецца выстава малюнкаў мастака.

Каментары2

  • Марк Шатал
    11.07.2024
    Што казаць? Калгасна-гэбэшны рэжым не цэніць жыццё, не шануе творчасць і інтэлект. Рэжым лукашэнкі - гэта смерць, халуйства і зло. Калі Беларусь перажыве наступствы ўласнага глупства, якім было абранне лукашэнкі ў 94-м, і здолее зрабіць высновы з лукашызму, гэта будзе іншая краіна з нармальнымі, цывілізаваным людзьмі. І тады смерці Алеся Пушкіна і іншых беларусаў не будуць бессэнсоўным. Хутка пабачым. Жыве Беларусь!
  • Віталь
    11.07.2024
    Вечная памяць вялікаму Чалавеку!..

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная трэнерка зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы ідзе ў адстаўку. Раней СМІ паведамілі пра яе канфлікт з Алінай Кабаевай5

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго6

«Саша заўсёды быў у тэме вайны». Гісторыя загінулага на фронце 22-гадовага беларускага снайпера12

Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі і адну вобласць6

«Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца16

Дацкая разведка папярэдзіла пра пагрозу вялікай вайны ў Еўропе30

Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?6

Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве, там пажары ў некалькіх месцах, прынамсі адзін чалавек загінуў1

Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць