На мяжы з Польшчай цалкам знікла чарга з легкавікоў. Што адбываецца?
Упершыню за доўгі час на выезд з Беларусі ў Польшчу няма чаргі з легкавікоў. Здаецца, такога не было з часоў пандэміі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/photo_2024-07-03_14-42-15-h34dj.jpg.webp)
Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/terespol
Велізарныя чэргі на адзіным дзейным пасажырскім пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай апошнія часы мелі перманентны характар. У пікавыя дні на выезд з Беларусі магло стаяць па 400—500 легкавікоў.
Але пачынаючы з 4 гадзін ночы 5 ліпеня чаргі няма зусім, хоць суткамі раней было больш за 200 машын. Чарга пачала імкліва скарачацца з другой паловы дня 4 ліпеня.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/mycollages6-g5wr5.jpg.webp)
Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by
Цікавасць да паездак у Польшчу стала спадаць пасля таго, як з’явіліся звесткі, што Польшча перастала афармляць VAT і выпускаць у Беларусь з шэрагам тавараў.
Адбылося гэта ў сувязі з прыняццем новага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі.
Каментары
Прыкрылі кіўбаснае вакенца - і задышалася свабадней пад спадніцай і ў дыктатара?
Толькі вось чэргі ўтвораныя, ўвага ... памежнамытнікамі пра што можна пераканацца на любой шашы, дзе няма памежнамытных ператрусачных будаў. Напрыклад: Менск-Гомля ці Варшава-Познань