У дваццатку найлепшых вярнулася Вікторыя Азаранка.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/sabalenka_ap240605-rp2j1.jpg.webp)
Арына Сабаленка. Фота: Aurelien Morissard / AP
Сёння быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст тэнісістак свету. Арына Сабаленка афіцыйна перастала быць другой ракеткай свету.
Арына выбыла ў чвэрцьфінале «Ралан Гарос» і апусцілася на трэцяе месца. Яе абагнала амерыканка Коры Гаўф. Адставанне ад першай ракеткі свету і пераможцы «Ралан Гарос» Ігі Свёнтак складае 3907 балаў, ад Коры Гаўф — 200 балаў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_06/tennis240610-mkxce.jpg.webp)
Wtatennis.com
Арына Сабаленка стала другой ракеткай свету ў канцы студзеня 2023 года, калі перамагла на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (Australian Open), а восенню 2023-га два месяцы была першай ракеткай свету.
Затое Вікторыя Азаранка паднялася ў дваццатку наймацнейшых. Цяпер яна 19-я 2234 баламі.
Каментары