Пракоп'еў: Я б хацеў пазмагацца за месца мэра Мінска, але кансерватары за мяне не прагаласуюць
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў паразважаў пра сваю палітычную будучыню.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/22552-9k87d.png.webp)
Вадзім Пракоп'еў. Скрын відэа
«Калі казаць пра Новую Беларусь, я хацеў бы пазмагацца на вельмі канкурэнтных выбарах за месца мэра Мінска. Але я прайграю на гэтых выбарах, таму што кансерватыўныя беларусы за мяне не прагаласуюць. А чаму не прагаласуюць? Таму што ў перадвыбарчай кампаніі мэра ў мяне будзе толькі адна прапанова — пераўтварыць Мінск у нью-ёркскі Соха», — кажа Пракоп'еў у відэа, якое запісаў да выбараў у Каардынацыйную раду.
Соха — раён на Манхэтане. Раней гэта быў прамысловы раён, але пазней стаў папулярным сярод мастакоў, моднікаў і іншай багемы.
Сам Пракоп'еў нядаўна пераехаў у ЗША.
Каментары
Не прагаласуюць кансерватары, прагаласуюць булёншчыкі, піццэрысты, ці шаурміншчыкі.😆😝😂.
Быццам у Беларусі існуе палітычная жыццё.