Грамадства1515

Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве

Спявачку абараняе расійскі пашпарт.

Спявачка Анжаліка Агурбаш вырашыла зладзіць гастрольны тур па Расіі і бліжэйшых краінах. Пра планы яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Намеры спявачкі выклікалі шаленства ў калябеларускіх прапагандыстаў. Канстанцін Прыдыбайла абрынуўся на яе з абразамі:

«Для тых, хто забыўся выпіць таблетку для памяці, нагадаю, што Агурбаш у 2020 годзе дзеля звання «Прымадонны новай Беларусі» падтрымала спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне … Яна наўпрост выказвалася супраць палітыкі Расіі ў той сітуацыі, калі падтрымалі Беларусь. Яна асуджае СВА. Яна вораг Саюзнай дзяржавы. Спявачка не толькі не панесла ніякага пакарання, так яшчэ плануе «прэзентацыі і прэм'еры» і з канцэртным турам па Расіі сабралася. Што рабіць будзем? Аб якой адзінай прасторы можна казаць, калі пачвары такія пачынаюць нахабнічаць, нават не пачысціўшы сацсеткі?»

На Агурбаш у Беларусі насамрэч завялі некалькі палітычных крымінальных спраў — за нібыта распальванне варожасці і за абразу Лукашэнкі.

Аднак дастаць спявачку з Расіі — цяжкая задача. У Анжалікі Агурбаш не толькі беларускае, але і расійскае грамадзянства.

Каментары15

  • бабруйчанін
    18.05.2024
    Анжаліка Ялінская ( агурбаш) разумная стрі.коза і этому..пела і там сплясала)) Бярыце прыклад " красуні 202..2.4." ))
  • Неверагодны
    18.05.2024
    Гэта наша новая лідарка!
  • Acab
    18.05.2024
    Пашана кабетцы за антываенную пазыцыю і публічную сьмеласьць.
    Але я вось ня цямлю, хто можа на яе канцэрты хадзіць, канешне пра густы не спрачацца, але не ўкладаецца ў галаву

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»4

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»4

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць