Міністр Алейнік заявіў, што афіцыйны Мінск бачыць сябе часткай перамоваў па Украіне
МЗС Беларусі спадзяецца, што рана ці позна перамовы па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне адновяцца.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_nn_bun_20191016-6461-rxz9l.jpg.webp)
Будынак МЗС у Мінску. Фота: Наша Ніва
Пры гэтым Беларусь бачыць сябе часткай гэтага працэсу, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
«Будзем спадзявацца, што рана ці позна гэтыя перамовы адновяцца, але яны адновяцца сапраўды ў правільным фармаце, паміж Расіяй і Украінай, натуральна, і мы сябе бачым часткай гэтага працэсу, паколькі гэты канфлікт непасрэдна закранае і Беларусь», — заявіў Алейнік.
Каментары
Если его допустят к этому процессу, то легетимируют незаконный захват власти лукашенком в 2020 году.
Тогда, Западу, придётся согласится с репрессиями беларусов, убийствами беларусов и незаконным захватом вдасти лукашенком.