Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду гендырэктара беларускай МТС. Пра гэта паведаміла прэс-служба мабільнага аператара. Уладзіміра Козыра зацвердзілі агульным сходам удзельнікаў СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/kozyr-vladimir-f0sdm.jpg.webp)
«Уладзімір Козыр мае вялікі досвед, высокую кваліфікацыю і навыкі, якія дазваляюць паспяхова рэалізоўваць стратэгічныя задачы і праекты. Доўгі час працаваў па напрамках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіроўныя пасады ў сілавых органах.
Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Савічы Калінкавіцкага раёна. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут, у 2019 — Акадэмію кіравання.
20 ліпеня 2020 года Уладзімір Козыр быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Да гэтага ён узначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ.
На мінулым тыдні пасаду гендырэктара МТС пакінуў Уладзіслаў Андрэйчанка — сын былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, што кіраваў кампаніяй з 2021 года.
Каментары
Яму двойчы рабілі аперацыю ў Бараўлянах, але праблема не вырашылася.
«Далейшае жыццёва неабходнае лячэнне першапачаткова было рэкамендавана ў Германіі, аднак адтуль прыйшла адмова. Гэта зразумела — мы пад санкцыямі з усіх бакоў», — наракае чэкіст.
https://m.nashaniva.com/332448/