Свет44

Герхард Шродэр прайграў пазоў Bild з-за інтэрв'ю Навальнага, які назваў яго «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна»

Таксама Навальны дапусціў, што былы канцлер атрымлівае «таемныя плацяжы» ад расійскіх уладаў.

Герхард Шродэр. Фота: Burhan Ozbilici / AP

Палітык звярнуўся ў суд пасля таго, як у кастрычніку 2020 года газета апублікавала інтэрв'ю лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага. У ім ён называў Шродэра «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна, які абараняе забойцаў», піша «Медуза».

Таксама Навальны дапусціў, што былы канцлер атрымлівае «таемныя плацяжы» ад расійскіх уладаў, падкрэсліўшы, што гэта яго асабістая думка.

Шродэр не стаў судзіцца з самім Навальным, але запатрабаваў ад Bild не распаўсюджваць «неабгрунтаваныя сцвярджэнні». Ён таксама пагражаў пазовамі іншым выданням, якія будуць перадрукоўваць фрагменты інтэрв'ю.

Як адзначае Bild, пазоў быў адхілены 8 сакавіка. Цяпер, калі выйшаў тэрмін падачы апеляцыі, рашэнне набыло законную сілу, і Шродэру прыйдзецца несці выдаткі па шматгадовай судовай спрэчцы.

Герхард Шродэр займаў пасаду канцлера Германіі з 1998 па 2005 год. Пасля адстаўкі ён узначаліў савет дырэктараў кампаніі-аператара праекта «Паўночны паток». З верасня 2017-га па май 2022 года Шродэр быў старшынёй рады дырэктараў «Раснафты». Заходнія СМІ неаднаразова называлі яго блізкім сябрам Уладзіміра Пуціна.

Каментары4

  • краля
    11.04.2024
    Так, слушная заўвага
  • Паўлін
    11.04.2024
    Каму што, а прапуцінскія ўльтраправыя боты пра тое, што іх, як і трэба, называюць, прапуцінскімі дыктатарамі і ўльтраправымі.
  • Tak
    12.04.2024
    Паўлін, адметна, што некаторыя каментатары абзываюць старых чытачтоў ботамі ды яшчэ працуцінскімі і ультраправымі.

    Магчыма тыя самыя, якія да 2020/2022 абзывалі "русофобами".

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных17

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная трэнерка зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы ідзе ў адстаўку. Раней СМІ паведамілі пра яе канфлікт з Алінай Кабаевай5

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго6

«Саша заўсёды быў у тэме вайны». Гісторыя загінулага на фронце 22-гадовага беларускага снайпера12

Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі і адну вобласць6

«Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца16

Дацкая разведка папярэдзіла пра пагрозу вялікай вайны ў Еўропе29

Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?6

Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве, там пажары ў некалькіх месцах, прынамсі адзін чалавек загінуў1

Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных17

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць