З 18 сакавіка ў Літве ўвялі строгі кантроль за збожжам, што ўвозіцца на тэрыторыю краіны з Расіі, акупаваных ёю рэгіёнаў іншых дзяржаў і Беларусі, паведамляе LRT.
![Збожжа](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/18847833_0-107-2048-1259_1920x0_80_0_0_b6ae597df73417e7e58bdc050489e781-i11s8.jpg.webp)
У сувязі з узмоцненым кантролем будуць правяраць кожны вагон або транспартны сродак са збожжам імпартнай вытворчасці, прызначаным як для літоўскага рынку, так і для экспарту праз Клайпедскі порт.
У найбліжэйшы час будуць прынятыя новыя рашэнні па яшчэ больш строгім кантролі — тады будуць правяраць і паходжанне збожжа, якое перавозяць праз Літву, паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі гэтай краіны.
«Міністэрства сельскай гаспадаркі ў адказ на інфармацыю аб рэалізацыі збожжа, канфіскаванага Расіяй на акупаваных тэрыторыях, праз парты Балтыйскага мора, тэрмінова прыняло меры па ўзмацненні кантролю за збожжам, што ўвозіцца з Расіі і іншых краін падвышанай рызыкі», — гаворыцца ў заяве міністра сельскай гаспадаркі Літвы Кястуціса Навіцкаса.
Пакуль будуць правяраць толькі фуражнае збожжа, а працэдура праверкі харчовага збожжа павінна ўступіць у сілу крыху пазней.
Каментары