Басманны суд Масквы абраў завочны арышт тэрмінам на два месяцы для пісьменніка Барыса Акуніна (Грыгорый Чхарцішвілі, Мінюст Расіі ўнёс яго ў рэестр замежных агентаў).
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/akunin_b231218-rd7c6.jpg.webp)
Пісьменніка абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК-публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці (ч.2 арт. 205.2, пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў) і распаўсюд фэйкаў аб узброеных сілах (п. «д» ч. 2 арт. 207.3, ад пяці да дзесяці гадоў).
Акунін знаходзіцца за межамі Расіі і абвешчаны ў міжнародны вышук.
Пасля навінаў пра завядзенне крымінальных спраў і абвяшчэння ў вышук творы пісьменніка здымаюць у тэатрах, кнігі здымаюцца з продажу.
Барыс Акунін ясна і дакладна асудзіў уварванне Расіі ва Украіну і пастаянна крытыкуе расійскі рэжым.
Каментары