На Мінскай кальцавой дарозе з'явіліся білборды з пагрозамі ад сілавікоў ФОТАФАКТ
На Мінскай кальцавой аўтадарозе заўважылі «сацыяльную рэкламу», у якой сілавікі асцерагаюць кіроўцаў і іх пасажыраў ад матэрыяльнай падтрымкі тых, хто патрабуе дапамогі, піша «Радыё Свабода».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/2024-01-22180117-22d60.jpg.webp)
Кампанія па пераследу людзей за зробленыя імі яшчэ ў 2020-2021 гадах данаты на карысць фондаў салідарнасці вядзецца ў Беларусі ўжо не менш за год. Тых, хто нешта ахвяраваў, выклікаюць у КДБ ці Дэпартамент фінансавых расследаванняў, дзе ставяць умову напісаць «яўку з павіннай» і пералічыць грошы на рахункі розных дзяржаўных устаноў. Прытым не тую суму, якую ахвяравалі самі, а ў дзясяткі ці сотні разоў большую. У адваротным выпадку пагражаюць крымінальнай справай.
Паколькі ў сучаснай Беларусі ніякай абароненасці законамі няма, а сілавікі могуць рабіць усё, што заўгодна, то людзі мусяць пагаджацца на выстаўленыя ім умовы і выплачваць лукашыстам гэтыя паборы. Тыя, хто адмаўляецца, сапраўды рызыкуюць пазбавіцца волі, а некаторым магчымасці «адкупіцца» не даюць і ад пачатку. Паводле праваабаронцаў, за «фінансаванне экстрэмізму» ўжо асуджаныя не менш за 20 чалавек, і гэта толькі тое, што вядома.
Каментары