Грамадства1414

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны

Пасля выступлення ў панэльнай дыскусіі «Адзіны фронт у абароне Еўропы» на форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская правяла кароткую размову з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская, Дзмітрый Кулеба і прэзідэнт Харватыі Андрэй Пленкавіч

Як паведамляецца, Святлана Ціханоўская выказала Кулебу словы падтрымкі Украіне. Таксама палітыкі абмяняліся думкамі пра ўзаемадзеянне і магчымую супрацу.

Акрамя таго, падчас удзелу ў Давоскім форуме Ціханоўская сёння ўжо мела размовы з прэзідэнткай Венгрыі Каталін Новак, са спікеркай Сената Швейцарыі Евай Герцаг, міністаркай замежных спраў Нідэрландаў Ханке Бруінс Слот, прэм'ер-міністрам Балгарыі Мікалаем Дэнкавым, міністаркай замежных спраў Эквадора Габрыэлай Самерфельд, прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кру.

Сусветны эканамічны форум у Давосе больш за 50 гадоў служыць платформай, на якой бізнэс, урад, навуковыя колы, грамадзянская супольнасць і іншыя зацікаўленыя бакі могуць сабрацца разам для вырашэння і абмеркавання найважнейшых глабальных праблем. Асноўная тэма форуму 2024 года — аднаўленне даверу.

Сёлета ў форуме ўдзельнічаюць больш за 60 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў еўрапейскіх краін (у тым ліку Іспаніі, Францыі, Ірландыі, Нідэрландаў, Бельгіі, Польшчы, Сербіі, Грэцыі), арабскіх дзяржаў (Лівана, Ірака, Іарданіі, Катара, Саудаўскай Аравіі), Афрыкі (Кеніі, Нігерыі), краін Азіі, у тым ліку Кітая, Лацінскай Амерыкі, а таксама Ізраіля і Украіны. Таксама на ім прысутнічалі сотні прадстаўнікоў сусветнага бізнэсу, лідары грамадзянскай супольнасці, вядомыя эксперты, сацыяльныя прадпрымальнікі і СМІ.

Каментары14

  • Інста Наста
    17.01.2024
    Я так у юнацтве з Лявонам Вольскім фоткалася цішком пасля канцэрту. Ён, напэўна, нават і не заўважаў:(
  • имя
    17.01.2024
    Встретились. А какой результат? В какую сумму обошлась поездка? 
  • Сымон
    17.01.2024
    имя,а чаго вас гэта так хвалюе? Няўжо вы гэта прафінансвавалі? А сваю энэргію вы б маглі накіраваць на высвятленне, колькі заплацілі беларускія падаткаплатнікі за чарговы ваяж віці лукашэнкі ў эміраты на дзяржаўным бізнэс-джэце.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?41

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць