Мінскі аўтамабільны завод абяцае рабіць аднаразовую грашовую выплату ў памеры 5 000 рублёў людзям, якія ўладкоўваюцца на прадпрыемства. Але для яе атрымання ёсць дзве істотныя ўмовы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/133_20090827_img_6810_nn-j2ai3.jpg.webp)
Фота ілюстрацыйнае
Каб атрымаць гэтыя грошы, трэба:
- аформіцца на працу цягам трох месяцаў з дня заканчэння тэрміновай вайсковай службы;
- заключыць працоўны дагавор (кантракт) на пяць гадоў.
Такое рашэнне зацверджана загадам генеральнага дырэктара МАЗа ад 22 снежня 2023 года. Стымуляцыйныя выплаты, як тлумачаць на прадпрыемстве, вырашылі ўвесці з мэтай прыцягнення работнікаў на завод і замацавання іх на вытворчасці.
Каментары