Грамадства33

На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскова

На факультэце журналістыкі БДУ працягваюцца перастаноўкі — цяпер там з'явіўся новы намеснік дэкана, які адказвае за выхаваўчую працу. Беларускага спецыяліста не знайшлося — выхаваннем будучых беларускіх журналістаў будзе займацца Алег Нікіфараў з Пскову, піша «Еўрарадыё». Што пра яго вядома?

Намеснік дэкана журфака БДУ Алег Нікіфараў. Калаж: Еўрарадыё

Гісторык і Z-патрыёт

У Нікіфарава гістарычная адукацыя. Мяркуючы па ягоным профілі «ВК», скончыўшы школу ў Пскове, ён паступіў там жа ў педагагічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Пазней Нікіфараў абароніць дысертацыю па педагогіцы.

На сайце журфака Алег Нікіфараў паказаў некалькі навуковых публікацый, усе яны звязаны з гісторыяй Пскову. Пры гэтым будучым журналістам яму даверылі весці прадметы «Тэорыя і практыка сувязяў з грамадскасцю» і «Тэорыя камунікацыі».

Складана сказаць, якую «выхаваўчую працу» Нікіфараў праводзіць на журфаку, але ў сацсетках ён не хавае падтрымку расійскай вайны супраць Украіны. У яго было некалькі допісаў з «расследаваннямі» пра «бабулю з савецкім сцягам», ён выкарыстоўвае хэштэгі «Zанашупобеду».

А ў так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ў 2022-м ён напісаў:

«Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а лепш бы было адзінства ўсходніх славян, усёй Русі вялікай».

«Бунтары ў Беларусі»

Нікіфараў не проста не выказваўся супраць рэжыму Лукашэнкі, ён публічна выступаў з падтрымкай лініі ўладаў і асуджэннем «бунтароў» у 2020 годзе.

«На жаль, тыя, хто супраць [Лукашэнкі] зусім не мірныя і добрыя… так, шмат хто шчыра ходзіць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, але шмат тых, хто хоча гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі больш чым дастаткова… прычым бессэнсоўнай», — расказваў ён сваім сябрам у «ВК» восенню 2020-га.

Пазней ён прысвячаў допісы «расійскім прыхільнікам бунтароў у Беларусі». І распавядаў пра… «дасягненні бунтароў».

«Самая разумная і пісьменная палітыка падчас гэтага вар'яцтва цяпер вымушаная падладжвацца да ўсеагульнай жорсткай гульні… тыя, хто ўсё гэта задумаў не даравалі прэзідэнту РБ смелых заяў аб вірусным бязмежжы вясной», — пісаў ён і абураўся пандэмічным абмежаванням у Беларусі, у з'яўленні якіх Нікіфараў абвінаваціў менавіта пратэстоўцаў.

Каментары3

  • Студэнцтва, як пакараньне
    10.01.2024
    Дзе там самы вялікі гарант незалежнасьці, суверэнітэту? Няма беларусаў, каб навучаць беларусаў журналістыцы? Боўдзіла звычайны, прыстасаванец.
  • Рускія ідуць
    10.01.2024
    Панаехала
  • Het
    15.01.2024
    Het!

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»6

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег4

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»6

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць