Удзельнікаў гурта Nizkiz асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (частка 2 артыкула 19.11 КаАП) у дачыненні да затрыманых удзельнікаў групы Nizkiz, пішуць праваабаронцы з Mayday.team.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/gurt240106-1mpnr.jpg.webp)
Вынікі суда невядомыя, але праваабаронцы мяркуюць, што саліст Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Дзмітрый Халяўкін атрымалі адміністрацыйны арышт.
Музыкі Nizkiz былі затрыманыя раніцай 5 студзеня. На наступны дзень прапагандысты паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрымання.
Верагодна, Ільіна, Кульшу і Халяўкіна судзілі праз відэасувязь. Пра гэта сведчыць той факт, што на разгляд трох адміністрацыйных спраў суддзі Вользе Паляковай давалася не так шмат часу (першым судзілі Сяргея Кульшу ў 14.45, апошнім — Аляксандра Ільіна ў 15:45).
Каментары