Эпідэмія паломак захліснула новыя беларускія тралейбусы ў Екацерынбургу. У мінулыя выходныя як мінімум у дзвюх машын раптам адваліліся штангі токапрыёмнікаў (у народзе іх яшчэ называюць «рагамі»). Праз гэта тралейбусы давялося зняць з маршруту і адправіць у парк, піша мясцовае выданне e1.ru.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/12ece32c85ecf8f768cf0f131cf992d121dc28bbb_727jpgwebp-portal-aos32.webp.webp)
«Факт паломкі пацвярджаем, — паведамілі ў мясцовым Гартрансе. — Разбіраемся, чаму гэта адбылося».
Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, удакладніла, што паломка новых тралейбусаў магла адбыцца з-за дрэнна закручаных шрубаў.
«Іншыя машыны ў той дзень заганялі ў парк, каб працягваць штангі (мацаванні штангаў. — Заўв. рэд.)», — расказаў суразмоўца партала.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_12/d326cb854542bd558f51eb3792ca817921687236f_1332_888_cjpgwebp-portal-thgu3.webp.webp)
У 2023 годзе Екацерынбург упершыню за цэлыя дзесяцігоддзі атрымаў партыю новых электрычных машын. Кожны такі тралейбус абышоўся гораду ў 30 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 330 тысяч даляраў).
Раней з'яўляліся паведамленні пра нізкую якасць і схільнасць да выхаду з ладу іншых відаў грамадскага транспарту, якія вырабляюцца ў Беларусі.
Каментары