На «Чычагаўскіх батарэях» рэканструктары аднавілі падзеі бою, які адбыўся тут падчас расійска-французскай вайны.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163916-wotp1.jpeg.webp)
Бітва пачалася з перастрэлкі паміж лёгкай пяхотай, затым на поле выйшлі асноўныя сілы напалеонаўскай арміі і завязаўся ўпарты бой. З сабой на рэканструкцыю бою артылерысты прывезлі гарматы ўзору 1812 года.
Сярод рэканструктараў можна было пабачыць і жанчын. Нехта ўдзельнічаў у ваенных баталіях, а нехта забяспечваў наведвальнікаў і ўдзельнікаў шоу, у тым ліку ў вобразе маркітантак, усім неабходным у «тыле».
А сярод гасцей былі заўважаны нават грамадзяне афрыканскай Ганы.
З 14 (26) па 17 (29) лістапада 1812 года паміж французскімі карпусамі і расійскімі войскамі Чычагава і Вітгенштэйна адбылася серыя баёў на абодвух берагах ракі Бярэзіны ў раёне вёскі Студзёнка Барысаўскага раён. У гэты час армія Напалеона спрабавала пераправіцца цераз раку. Французская армія была ў выніку цалкам разгромлена, але сам Напалеон пазбег палону і змог з ядром сваёй гвардыі вырвацца з расійскага акружэння. Бітва пакінула моцны адбітак у грамадскай свядомасці французаў, якія да гэтага часу ўжываюць слова «Бярэзіна».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163919-6ejsg.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163921-4urjh.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163928-9c0b5.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163930-g5z2z.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163939-tugty.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163943-t1hwt.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_11/photo_2023-11-25163945-cs7dj.jpeg.webp)
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Чувак зрабіў кар'еру падчас рэспублікі і зрабіў сябе імператарам, хаха, классік хісторі ў стылі Юлія Цэзара. Балада старая як гэты свет. Нехапала яму яшчэ займацца праблемамі народаў усходняй Еўропы. Мне смешна, як патрыёты з яго лепяць героя-вызваліцеля