У Слуцку пачаўся суд над бацькамі, якіх вінавацяць у забойстве трохгадовага сына
Трохгадовы Сямён памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы 14 студзеня. Сёння ў Слуцку пачаўся разгляд справы па яго забойстве ўласнымі бацькамі, піша «Мінская праўда».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/photo_2023-10-03_10-43-37jpg-6ut9w.webp.webp)
Абвінавачаныя — Анастасія Таратута 1985 года нараджэння і Аляксандр Таратута 1975 года нараджэння. Іх затрымалі сёлета 15 студзеня, пасля трагедыі, якая здарылася ў ноч на Стары Новы год.
Як пісалі медыя, хлопчыка штотыдзень сістэматычна рукамі, нагамі, «неўстаноўленым тупым прадметам» збівалі бацькі ў стане алкагольнага ап'янення на глебе асабістых непрыязных адносін да сына.
Бацькі наўмысна прычынялі малому працяглы боль, не кармілі, ён галадаў і быў даведзены да знясілення.
Хлопчык спаў на кухні, проста на лінолеуме.
Што стала прычынай такой нянавісці да дзіцяці, пакуль невядома.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/photo_2023-10-03_10-43-34jpg-n5m4f.webp.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/photo_2023-10-03_10-33-56-1jpg-tsqdd.webp.webp)
Пра маці, Насту Таратута, вядома, што яна ўраджэнка Карэліі, мае расійскае грамадзянства. Да дэкрэтнага водпуску працавала ў Доме побыту Слуцкай фабрыкі пашыву адзення.
Бацьку пагражае найвышэйшая мера пакарання ці пажыццёвае зняволенне, а маці — да 25 гадоў турмы.
У пары, акрамя загінулага хлопчыка, яшчэ чацвёра дзяцей, з якіх двое — ад першых шлюбаў абвінавачанай. Астатнія трое дзяцей забраны з сям'і.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/image_2023-09-04_16-28-14-cg7lz.png.webp)
Гэту гісторыю чытайце тут:
Каментары