Грамадства

Інцыдэнт на мяжы Літвы з Беларуссю: невядомыя асобы з беларускага боку зрэзалі два слупы з відэакамерамі

22 жніўня на Кабеляйскім памежным участку, дзе няма фізічнага бар'ера, двое чалавек з Беларусі парушылі мяжу Літвы, зрэзаўшы два слупы з відэакамерамі. Гэтую інфармацыю Delfi пацвердзіў прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс. Пачата два расследаванні.

Беларуска-літоўская мяжа. Фота: Vsat.lrv.lt

«Два чалавекі прыйшлі з беларускай тэрыторыі, зрэзалі два слупы з камерамі. Пашкоджаны кабель, але сёння ўжо праходзяць сустрэчы з падрадчыкам, ідуць работы па аднаўленні», — сказаў ён. Паводле слоў прадстаўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы, гэтыя камеры праглядалі невялікі ўчастак зоны, для кантролю над гэтым участкам цяпер выкарыстоўваюць іншыя сродкі.

«Нават пасля таго, як не стала гэтых слупоў, іншыя камеры «праглядаюць» гэты ўчастак», — запэўніў Мішуціс.

Паводле яго, пачата расследаванне ў сувязі з незаконным перасячэннем мяжы і псаваннем маёмасці. Мішуціс звярнуў увагу на тое, што выпадкі пашкоджання рознай тэхнікі на мяжы фіксуюцца часта — толькі летась зафіксавана 450 такіх выпадкаў. Часцей за ўсё разразаюць фізічны бар'ер — плот, калючы дрот, але ўжо былі спробы разбіць камеры. Хто менавіта гэта робіць — самі памежнікі суседняй краіны або іншыя асобы, — невядома. Апошнім часам плынь нелегалаў, якія спрабуюць перайсці мяжу з Літвой з боку Беларусі, стала значна меншай.

Каментары

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць