Лёсам жывёлы зацікавілася супрацоўніца службы абароны жывёл Крыстал Альфрэдсан. Яна атрымала ліст аб хворым каце, які трапіў у адзін з прытулкаў у горадзе Джэксанвіл. У жывёліны быў мікрачып, але запісаны на ім нумар тэлефона гаспадароў быў неактыўны.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-14203310-uhc2q.jpg.webp)
Супрацоўніца не спыніла пошуку і знайшла актуальны нумар тэлефона па адрасе дома, які захаваўся на мікрачыпе. Крыстал адправіла паведамленне з апісаннем ката і адрасам, дзе цяпер знаходзіцца жывёла.
Праз некалькі гадзін уласніца ката Анжэла Грын прыехала ў прытулак. Яна была здзіўленая, калі ўбачыла свайго ўлюбёнца. Жанчына расказала, што ката завуць Дэрэк і яму 13 гадоў. Цяпер ён жыве разам з сям'ёй і іншым катом па мянушцы Сэдрык.
Анжэла таксама падзялілася фатаграфіямі з сямейнага архіва: кот Дэрэк з сынам Анжэлы 11 гадоў таму і ў дзень, калі гадаванец вярнуўся ў сям'ю.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-14203314-xbtb5.jpg.webp)
Каментары