Агульная абстаноўка з COVID-19 у Беларусі спакойная, вялікі працэнт прышчэпленых, таму няма падстаў прагназаваць сур'ёзныя пагаршэнні.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_bun_nn_20200618-9089-5cgj4.jpg.webp)
Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Ён дадаў, што штам, які цяпер распаўсюджваецца, даволі лёгкі, захворванне знаходзіцца на ўзроўні некалькіх працэнтаў ад пікавых значэнняў. Пры гэтым у краіне захоўваецца пастаянны маніторынг сітуацыі, павышаецца гатоўнасць устаноў і медперсаналу да рэагавання на рост колькасці хворых.
У краіне створана добрая імунная праслойка за кошт таго, што поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшло ўжо 70% насельніцтва.
Сур'ёзных змен мы не прагназуем. Так, у пачатку восені мы бачылі некаторае павышэнне колькасці захворванняў, але цяпер рост скончыўся. У той жа час мы павінны быць гатовыя да любога развіцця падзей. Хоць, паўтаруся, не прагназуем сур'ёзных змен, але гатовыя да іх», — сказаў Дзмітрый Піневіч.
Каментары