Грамадства33

На Віцебшчыне не засталося райцэнтраў, у якіх няма сталага каталіцкага храма. Асвяцілі касцёл у Сянне ФОТЫ

Наведаўшы ўрачыстую падзею, пісьменнік з Віцебска Франц Сіўко апублікаваў у фэйсбуку невялікі рэпартаж пра адметнасці гэтай мясцовасці, упрыгожаны фотаздымкамі Васіля Мядзюхі.

Кансэкрацыя касцёла Святой Тройцы ў Сянне — апошнім раённым цэнтры Віцебшчыны, дзе дагэтуль не было сталага каталіцкага храма

Даўнейшы, пабудаваны францішканцамі ў XVII стагоддзі, быў зруйнаваны ў 1962 годзе. А новаўтвораная на пачатку гэтага стагоддзя парафіяльная супольнасць тулілася ў часовай капліцы каля збудаванага ў 1809 годзе францішканскага кляштара, які па сённяшні дзень з’яўляецца самым старым каменным будынкам мястэчка.

Інтэр’ер новага касцёла — цалкам плод думкі і рук ураджэнца Сянна айца Міхала Ермашкевіча, дамініканіна, пробашча парафіі.

А самым славутым з яго папярэднікаў быў ксёндз Аляксандр Астрамовіч, вядомы аматарам літаратуры пад псеўданімам Андрэй Зязюля. Ён пахаваны на мясцовых могілках, а памятны знак на яго сімвалічнай магіле і крыж пры ёй былі ўсталяваныя ў 2003 годзе з ініцыятывы тадышняга пробашча парафіі паляка Януша Прусіноўскага. Ён за два гады працы ў Беларусі вывучыў нашу мову так, што здагадацца пра яго паходжанне было немагчыма.

Фота 5 — група таварышаў, кансэкраваных і свецкіх, на чале з біскупам Алегам Буткевічам пры магіле святара-паэта па літургіі з нагоды кансэкрацыі касцёла 17 верасня. Пасярод — аўтар усіх, апроч гэтага, здымкаў — Васіль Мядзюха.

Падобна, у Сянне што ні крок — то артэфакт. Пры ўваходзе ў будынак колішняе земскае ўправы (пач. ХХ стагоддзя), каля сціплых бюстаў Маркса ды Леніна — пліта, знойдзеная ў 2011 годзе на полі ля вёскі Вялікі Азярэц з выявамі гербаў — магчыма, нейкіх старых польскіх родаў (праца па росшуку звестак вядзецца).

Не так далёка ад будынка ўправы (цяпер — музея і дзіцячай бібліятэкі), на ўзгорку пры разгалінаванні вуліц, — яшчэ адзін (ці нават не адзін) артэфакт — каменны крыж і далучаная да яго пліта з надпісамі, што сумуюць у чаканні даследчыкаў і больш утульнага месца для дэманстравання сябе прыгожых люду паспалітаму.

Каментары3

  • Пан з-пад Рудні
    18.09.2022
    Якія старыя польскія рады на Літве?!
    Адкуль яны тут?
  • что за убожество?
    19.09.2022
    и слава тебе господи, что не засталося
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.09.2022
    Цікава, а ці на тым самым месцы адбудавалі новы касцёл, дзе стаяў даўнейшы? Параўнаў здымкі старога і новага храма. Стары касцёл быў пякнейшы, больш складаная ордэрная пластыка, быў 3-нефавы. Новы касцёл, як бачна са здымка, 1-нефавы, толькі вельмі і вельмі сціплае перайманне формаў даўняга. 

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць