У новай частцы расследавання BYPOL распавядае пра адзін з інструментаў рэжыму ў барацьбе з беларускім народам, сакрэтную службу МУС — Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_05/-phmtm.jpg.webp)
Арганізацыя, якая займаецца агентурай і з'яўляецца падраздзяленнем МУС, хаваецца пад цывільнай шыльдай. Ёю, паводле BYPOL, МУС прыкрывае аператыўную працу ўсёй штатнай агентуры органаў унутраных спраў.
Арганізацыя носіць назву ДПУ «Ларыскор». Яна месціцца ў Мінску, па вуліцы Малая, 1, пакой 17А.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_05/1-e3o0l.jpg.webp)
Гэта нібыта праектная арганізацыя. Магчыма, назва пайшла ад імя яе намінальнага кіраўніка ‒ Ларысы Караленкі. Але імя гэтае прыдуманае. Сапраўднае імя жанчыны — Алена Пляшкевіч.
BYPOL кажа, што ў іх ёсць прозвішчы ўсіх супрацоўнікаў «Ларыскор», то-бок усёй агентурнай сеткі МУС, якая займаецца тым, што сочыць за суграмадзянамі, змагаецца з іншадумствам у нашай краіне. Гэта не менш за 500 чалавек. BYPOL лічыць, што апублічванне дапаможа разбурыць гэтую сетку.
Каментары