Грамадства

Палітвязень Ашурак, які атрымаў 5 гадоў зняволення: Галадранцы і нас хочуць зрабіць галадранцамі 

«Нічога нелагічнага не атрымалася: я ведаў, што апынуся ў турме, калі наш пратэст не дасягне сваёй мэты», — напісаў палітвязень Вітольд Ашурак у лісце журналісту «Нашай Нівы».

Вітальд Ашурак у судзе. Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Так супала, што журналіст атрымаў гэтае пісьмо напярэдадні прысуду, які быў вынесены 18 студзеня. Закрыты суд прайшоў у Лідзе. 

Жыхара Бярозаўкі Лідскага раёна Вітольда Ашурка абвінавачвалі па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Суддзя Максім Філатаў вынес прысуд — пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Зразумела, што нічога прыемнага за кратамі няма, але няма і шоку! — піша Вітольд Ашурак у лісце. — Проста мне трэба перажыць гэты перыяд свайго жыцця. Зыходзячы з гэтага, адсутнасць віравання эмоцый выглядае цалкам лагічнай і больш за тое — натуральнай. Усё тое, што было са мной у маёй памяці да турмы, са мной і засталося, як гэта ні дзіўна з першага погляду. А калі не адбылося пераасэнсавання, то гэта азначае, што мая свядомасць засталася на тых самых пазіцыях, што і была да турмы.

Адзінае, з чым я сутыкнуўся, — сны. Безумоўна, сны бывалі і раней. Гэта ж натуральна для чалавека — бачыць сны. Але такіх пяшчотных і пранізлівых, бадай што, і не было.

У снах да мяне прыходзілі маці, брат, жонка, мае пляменнікі… Гэта было шчымліва прыемна, выклікала боль, супакойвала — цэлая палітра эмоцый.

Калі я яшчэ сядзеў у лідскім ЦІПе, то звярнуў увагу на тое, што пры рэгістрацыі і мяне, і іншых пратэстоўцаў міліцыянты з задавальненнем запісваюць у графе «занятак» — «не работает».

І я прыгадаў тады словы маёй бабы Мані, якая была сведкай прыходу на нашу зямлю камуністаў. Яна часта казала нам з братам, калі мы былі дзецьмі і хадзілі ў школу: «Дзеткі, не верце бальшавікам. Яны — галадранцы. І яны нас хочуць зрабіць галадранцамі».

І вось прайшлі дзесяцігоддзі — і я разумею, што мая любая баба Маня мела рацыю: міліцыянты свядома запісваюць нас «неработаюшчымі», каб дыскрэдытаваць, выставіць нас «галадранцамі». Хоць самі ў жыцці ніколі не працавалі. Гэта, бадай, адзінае, што ўразіла мяне ў апошнія месяцы», — піша Вітольд Ашурак.

Сканчае свой ліст ён купалаўскімі словамі «Жыве Беларусь!».

Вітольд Ашурак на свабодзе. Фота з фэйсбука

Каментары

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт17

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку2

«Жах, які быццам адбываецца не з табой!» Падрабязнасці пажару ў хаскі-парку пад Мінскам1

Памятаеце рэжысёра Туровіча з гаротным лёсам? Яго не выпускаюць з турмы, дадаюць тэрмін за «непадпарадкаванне»2

Ілан Маск: ЗША збанкрутуюць без скарачэнняў бюджэту6

Галоўная трэнерка зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы ідзе ў адстаўку. Раней СМІ паведамілі пра яе канфлікт з Алінай Кабаевай5

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго6

«Саша заўсёды быў у тэме вайны». Гісторыя загінулага на фронце 22-гадовага беларускага снайпера12

Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі і адну вобласць6

«Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт17

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць