Дыяспара зрабіла праект INeedHelpBy: дапамагае дастаўкай прадуктаў пацярпелым у Беларусі
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2020_10/karcinka201001-exb2j.jpg.webp)
Беларуская дыяспара арганізавала праект INeedHelpBy. Ён аказвае дапамогу сем'ям пацярпелых з-за палітычных рэпрэсій: звольненых, тых, хто апынуўся ў зняволенні за свае палітычныя погляды, пацярпеў падчас акцый пратэсту.
Прымаюцца заяўкі на дапамогу, затым знаходзяцца памочнікі-валанцёры, якія гатовыя даставіць сям'і прадукты на два тыдні.
Аўтары праекта падкрэсліваюць: яны не дапамагаюць грашыма, толькі прадуктамі, каб сем'ям не даводзілася эканоміць на ежы.
Прадукты аплачваюцца праз інтэрнэт і дастаўляюцца на дом сем'ям проста з крамаў.
Такім чынам дапамаглі больш чым 200 сем'ям.
Калі патрэбная дапамога, то варта пісаць у бот праекта (патрэбны тэлеграм) @INeedHelpBY_bot.
Старонка ў фэйсбуку facebook.com/ineedhelpby
У інстаграме instagram.com/ineedhelp_by
У тэлеграме @INeedHelpBY_bot
Каментары