ДФР прыйшоў у офіс адной з найбуйнейшых беларускіх ІТ-кампаній PandaDoc
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2020_09/mika200902-33rnu.jpg.webp)
«Гэта праўда, я супрацоўнік PandaDoc, мы на дыстанцыйцы, была рассылка не прыходзіць у офіс, бо там «госці».
«Прывітанне! Інфармацыя верная пра PandaDoc. Сказалі ўсім, хто на офісе, сыходзіць. А тым, хто не прыйшоў, не ісці».
Стваральнікам і дырэктарам кампаніі з’яўляецца Мікіта Мікада, які прапанаваў дапамогу сілавікам, якія звольняцца з праваахоўных органаў.
Раней менавіта ДФР арыштоўваў Бабарыку і праводзіў ператрус ва Уласавай.
Каментары