Топ-10 падзей да Дня роднай мовы ад культурнага менеджара Паўла Белавуса
На сайце 22.02 / Мова Фэст / ОК16 сабралі ўсе магчымыя афішы мерапрыемстваў, якія на гэтым тыдні пройдуць да Дня роднай мовы — абірайце на свой густ! А вось топ-10 ад Паўла Белавуса:
1. У Мінскім планетарыі 20-23 лютага адбудуцца прэм'ерныя паказы паўнакупальнага фільма «Далёка ад Сонца». Фільм застанецца ў афішы планетарыя на працягу двух гадоў і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86973260_10219948623519812_8412715114561536000_o-6g9jz.jpg.webp)
2. Спадабалася афіша Дня роднай мовы на факультэце філасофіі і сацыальных навук БДУ.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86738711_10219948624199829_5678134386663358464_o-l6g03.jpg.webp)
3. 21 лютага ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца мерапрыемства «Maksim B-wicz vs Максім Б-віч». Супрацоўнік музея Арцём Тарасевіч прачытае лекцыю, у якой распавядзе пра гісторыю з’яўлення беларускай лацінкі, паралельнае існаванне з кірыліцай, розныя варыянты напісання і іх прынцыповыя адрозненні. Пасля ўсе прысутныя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе, падчас якога засвояць беларускі лацінскі шрыфт.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86970961_10219948623959823_8666395472409133056_o-wxp1s.jpg.webp)
4. Традыцыйны Дзень роднай мовы на журфаку БДУ. Таксама крэатыўная афіша.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/87138535_10219948625319857_7411822674705383424_o-ylfnh.jpg.webp)
5. 21 лютага стэндап па-беларуску. На сцэне StandUp Comedy Hall (Мінск, вул. Куйбышава, 45) выступяць адны з найлепшых і самых цікавых прадстаўнікоў беларускай камедыі, якія будуць жартаваць выключна на беларускай мове.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86727479_10219948635080101_1237994357085175808_n-nc986.jpg.webp)
6. 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, гурт Inomarki зладзіць у мінскім TNT Rock Club незвычайны трыб'ют-канцэрт, прысвечаны легендарным беларускім рок-гуртам. Гурт рыхтуем не толькі самыя любімыя, але і часам незаслужана забытыя песні.
7. Тыдзень роднай мовы ў Ліцэі БДУ ў фармаце штогадовага фэсту, які скончыцца 21 лютага вялікім канцэртам «BelaRytm», у праграме: Андрусь Такінданг, Раман Арлоў, Кацярына Ваданосава, Atesta ды іншыя музыкі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86500527_10219948628079926_4735070357143158784_o-xb690.jpg.webp)
8. Задзіночанне беларускіх студэнтаў шчыра запрашае студэнтаў і студэнтак 21 лютага ў вельмі цёплым атачэнні адсвяткаваць Дзень роднай мовы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86970888_10219948626039875_1620106254401667072_n-6fzoc.jpg.webp)
9. Дзень роднай мовы ў Гродне з традыцыйнай беларускай дыктоўкай і культурнай праграмай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_02/86495540_10219948623079801_3762796684539592704_n-yu32i.jpg.webp)
10. Абласное свята роднай мовы ў Брэсце «Жывыя вытокі».
А яшчэ тыдні роднай мовы ў Акадэміі навук Беларусі, у Чырвоным касцёле, у Цэнтры беларускай мовы ў Гомелі і асобныя мерапрыемствы ў Вялікім тэатры Беларусі, ЕГУ і розных навучальных установах краіны.
Каментары