Афіша

«Сумленны фотаздымак эпохі пераменаў». Фотавыстава Сяргея Брушко пра 1980-1990-я адкрываецца ў ZAL #2

31 кастрычніка ў 19.00 у прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Змена», на якой будуць прадстаўлены работы аднаго з самых таленавітых і выдатных фотажурналістаў у гісторыі Беларусі — Сяргея Брушко. Фотавыстава «Змена» — дакументальнае адлюстраванне эпахальнага перыяду ў гісторыі нашай краіны: канец 1980-х — пачатак 1990-х, час Перабудовы і першых гадоў незалежнасці, час свабоды і перамен, час, калі ўсё здавалася магчымым. Адкрыццё фотавыставы прымеркавана да 30-годдзя падзення Берлінскай сцяны і праходзіць пры падтрымцы пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Выпадак Сяргея Брушко — гэта рэдкі збег абставін, калі вялікі талент супаў з эпохай пераменаў, што дазволіла яму, працуючы фотакарэспандэнтам, ярка і выразна адлюстраваць нараджэнне новай краіны. Ён нарадзіўся ў сям'і простых працоўных, гадаваўся і вучыўся ў пасёлку Гарадзея, хацеў стаць геолагам, але не паступіў ва ўніверсітэт і адправіўся ў войска, а па вяртанні падаў дакументы ў ПТВ на фатографа. Бацька Сяргея скептычна паставіўся да яго выбару, але будучы фотамастак быў непахісны, ён сапраўды ведаў, чым хоча займацца. Размеркаванне Сяргей адпрацоўваў у салігорскім фотаатэлье, затым перайшоў у раённую газету, а крыху пазней пераехаў у Мінск і пачаў працаваць фотакарэспандэнтам у маладзёжнай газеце «Чырвоная змена».

Для газеты «Чырвоная змена», фатаграфіі са старонак якой будуць прадстаўлены на выставе, Сяргей Брушко рабіў цудоўныя рэпартажы — у яго здымках задакументаваныя гістарычныя выклікі, з якімі сутыкнулася краіна: эканамічны крызіс, мітынгі і страйкі працоўных, наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пры ўсім пры тым, што фатаграфіі Сяргея часцяком сфакусаваныя на сацыяльных праблемах і гістарычна пераломных момантах, першарадная ў яго працах ўсё ж такі не падзейнасць, але штодзённасць, галоўныя героі яго фатаграфій — звычайныя людзі, якім проста выпала жыць у няпросты час. У гэтым сэнсе работы Сяргея Брушко можна аднесці да традыцыі гуманістычнай дакументальнай фатаграфіі, што для беларускага культурнага ландшафту — з'ява ўнікальная.

Прызнанне аўтар атрымаў яшчэ пры жыцці: у 1998 годзе Сяргей стаў удзельнікам беларуска-швейцарскага выставачна-выдавецкага праекта «У пошуках Беларусі. Год дванаццаты пасля Чарнобыля» (сумесна са швейцарскім фатографам Хуга Йегі, Hugo Jaeggi) (1998 г.). Выставы праходзілі ў Германіі, Швейцарыі, Беларусі, Ірландыі. Сяргей Брушко памёр у 2000 годзе, пакінуўшы пасля сябе калекцыю дакументальнай фатаграфіі, каштоўнасць якой у поўнай меры нам яшчэ трэба будзе ўсвядоміць.

Увесну гэтага года сын таленавітага фотадакументаліста вядомы фотакарэспандэнт і прадаўжальнік дзейнасці бацькі Дзмітрый Брушко пры дапамозе краўдфандынгавай платформы Ulej паспяхова рэалізаваў праект «Змена» — фотаальбом Сяргея Брушко, і калекцыя з яго легла ў аснову выставы. Альбом, у які акрамя здымкаў Сяргея ўвайшлі ўспаміны 10 сведак таго часу (сярод якіх — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Колас, Мікалай Халезін, Анатоль Гуляеў і інш.), сабраў неабходную суму для друку: яго падтрымалі амаль 300 чалавек.

Фотакнігі прадставяць шырокай публіцы на адкрыцці фотавыставы 31 кастрычніка, экспазіцыя будзе працаваць да 19 лістапада.

Уваход на выставу: вольны

Адрас: Палац мастацтваў (вул.Казлова, 3), прастора ZAL #2.

Час працы: з 11.00 да 20.00 (панядзелак - выхадны)

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць