Культура11

ArtPower Belarus абвясціў праект заявак з бюджэтам да 60 тысяч еўра

Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў і мабільнасці ArtPower Belarus, гэта апошні кол для інстытуцыяў, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўра. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ва ўжо звыклым штоквартальным фармаце, паведамляе Беларуская рада культуры.

Дэдлайн падачы заявак — 13 лістапада 2023 года.

Старт рэалізацыі праектаў — не раней за 1 лютага 2024 года. 

Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекта — 1 лістапада 2024 года. 

Вынікі колу будуць вядомыя ў студзені 2024 года. 

«Мы вельмі ўсцешаныя тым, што маем магчымасць падтрымаць найлепшыя культурніцкія праекты праз чарговы call for applications. Усведамляючы актуальнасць і відавочны рост попыту на падтрыманне беларускай культуры, мы бачым вялікую каштоўнасць як у прасоўванні аўтэнтычных нацыянальных праектаў, гэтак і ў спрыянні міжнародным творчым калабарацыям — найперш з культурніцкімі дзеячамі краінаў Балтыі і Паўночнай Еўропы. Мы спадзяёмся, што гэтая праграма будзе надалей спрыяць нараджэнню новых і ўдасканаленню ўжо існых праектаў. Мы заўсёды адкрытыя для супрацы на падмурку нашых агульных дэмакратычных каштоўнасцяў», — падкрэслівае рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытуту культуры ў краінах Балтыі і рэгіёне Балтыйскага мора Лізавета Дубінка-Гушча.

Беларускія творцы ў межах гэтага туру могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:

— мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўра; 

— міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўра;

— гранты мабільнасці на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў, абмену досведам і прэзентацыі сваёй працы: сярэдняя сума — 2000 еўра. 

«Гэта конкурс не для тых, хто выехаў. І не конкурс для тых, хто застаўся. Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць. Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны», — адзначае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Што адбываецца з заяўкамі, пададзенымі на конкурс? 

На этапе прыёму з заяўкамі працуюць грант-менеджары Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, якія сочаць найперш за правільнасцю запаўнення формаў. 

Потым кожную заяўку ацэньваюць па два беларускія эксперты, якія выстаўляюць балы паводле пяці асноўных крытэраў:

  • 1) адпаведнасць і актуальнасць,
    2) якасць кантэнту і дзейнасці;
    3) ахоп і распаўсюд,
    4) якасць менеджменту і фінансавы патэнцыял выканання праекту
    5) ацэнка рызык. 

Фінальнае рашэнне — падтрымаць праект ці не — прымае адборачны камітэт, які складаецца з трох прадстаўнікоў Дацкага інстытуту культуры, двух прадстаўнікоў Беларускай Рады культуры і запрошанага эксперта. Гэта Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі. 

Увага! На мідзі– і міні-гранты прымаюцца заяўкі як ад прыватных асобаў (адной ці некалькіх), гэтак і юрыдычных. Аднак у выпадку з мідзі-грантамі пералік сродкаў на рэалізацыю праекту можа быць зроблены выключна на рахунак юрыдычнай асобы (фірма, НДА, арганізацыі і юрыдычныя асобы іншага тыпу). З рахунку такога тыпу мусіць таксама весціся фінансавае адміністраванне праекту. Сам заяўнік (група) не абавязкова мусіць быць уладальнікам юрыдычнай асобы, але яшчэ на этапе падавання заяўкі варта прадугледзець такое партнёрства. 

Падрабязней — у раздзеле FAQ. Там жа знойдзеце адказы на шмат якія іншыя частыя пытанні.

Не ўсё ясна? Скіруйце запыт у лісце на адрас: [email protected].

Пытанні грант-менеджарам і каардынатарам праекту можна задаць таксама падчас адной з дзвюх інфасесіяў. 

ArtPower Belarus — маштабная праграма падтрымання беларускай культуры. Яе рэалізуюць Беларуская рада культуры і Дацкі інстытут культуры пры фінансавым спрыянні Еўрасаюзу. Распачалася ў кастрычніку 2022 года і будзе доўжыцца да лютага 2025 года. Галоўная мэта ArtPower Belarus — спрыяць свабоднаму самавыяўленню беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры ў рэалізацыі іхных творчых праектаў.

Каментары1

  • GNLS
    26.10.2023
    Чым больш чытаю артыкулы такога кшталту і паглыбляюся ў вывучэнне структуры і дзейнасці ўсіх "фондаў" і "рад", тым больш упэўніваюся ў тым, што пасля станаўлення ў Беларусі дэмакратыі, беларусы проста абавязаны патрабаваць татальнага, празрыстага і незалежнага фінансавага аудыту дзейнасці ўсіх гэтых неэодэмакратычных структур. Як казаў адзін персанаж, будзе вельмі цікава.

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»6

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка раздаў генеральскія званні пяці вайскоўцам. Вось што пра іх вядома7

У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег4

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»6

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць