Меркаванні

Рудкоўскі: Лукашэнка ўсур'ёз задумаўся аб сыходзе з пасады

Прамова Аляксандра Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе сведчыць, у першую чаргу, пра тое, што ён сам і яго атачэнне сур'ёзна думаюць аб сыходзе з пасады кіраўніка дзяржавы.

Адпаведнае меркаванне ў каментары «Палітрынгу» агучыў акадэмічны дырэктар незалежнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётра Рудкоўскі.

«Вядома, гэта не ад лёгкага жыцця (сітуацыя падціскае), але заявы аб сыходзе з прэзідэнцтва — гэта не пустое. Гаворка тут не ідзе пра 2021 год, але дзесьці паміж 2022 і 2025 гадамі», — растлумачыў ён.

Больш за тое, звярнуў увагу Рудкоўскі, Лукашэнка збіраецца займець як мінімум дзве падстрахоўкі на выпадак свайго сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы.

«Першая: наданне Усебеларускаму народнаму сходу статусу «асноўнага прадстаўнічага органа» — пра гэта быў дадзены выразны намёк. Але тое, што не было сказана, але самой сабой зразумела: у выпадку сыходу з прэзідэнцтва Лукашэнка атрымлівае ключавую пазіцыю ў гэтым органе (напрыклад, пасаду генеральнага сакратара, ці як яны захочуць гэта назваць). Другая: на заканадаўчым узроўні прадухіліць які-небудзь пераслед яго, яго сям'і і ключавых паплечнікаў. Акрамя гэтага, Лукашэнка спадзяецца пакінуць на пасадзе прэзідэнта (а беларускую сістэму — пасля пэўных ваганняў — ён вырашыў пакінуць прэзідэнцкай) надзейную асобу, кагосьці накшталт Такаева ў Казахстане», — указаў ён.

У той жа час Рудкоўскі акцэнтаваў увагу на тым, наколькі Лукашэнку ўдасца ажыццявіць задуманае.

«Гэта будзе нашмат складаней, чым Назарбаеву. Бо ў Назарбаева на момант сыходу быў нашмат лепшы рэйтынг, чым зараз у Лукашэнкі, рэпутацыя ўнутры наменклатуры, бізнэс-колаў, а таксама на міжнароднай арэне ў Назарбаева была ў разы лепшыя», — растлумачыў ён.

Рэзюмуючы, падкрэсліў Рудкоўскі, за размовамі аб сыходзе Лукашэнкі з пасады стаіць «рэальнае жаданне знайсці нейкі найменш затратны для рэпутацыі і бяспечны для далейшага жыцця варыянт, але Лукашэнка не збіраецца адмаўляецца ад удзелу ў кіраванні дзяржавай — ён цвёрда мае намер захаваць большасць рычагоў кіравання».

«Наколькі яму гэта ўдасца — гэта ўжо асобнае пытанне», — канстатаваў ён.

Каментары

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі5

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк4

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі6

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць4

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы12

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі5

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць