Грамадства11

Заснавальніка медцэнтра «Новы зрок» завочна прысудзілі да 12 гадоў калоніі

У Мінску вынеслі прысуд заснавальніку медыцынскага цэнтра «Новы зрок» Алегу Каўрыгіну, паведаміла Генеральная пракуратура. Яму інкрымінаваліся «злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і экстрэмісцкай скіраванасці».

Каўрыгіна прызналі вінаватым

«у арганізацыі і кіраўніцтве ухіленнем ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў у асабліва буйным памеры, а таксама ў арганізацыі і кіраўніцтве ухіленнем ад выплаты страхавых узносаў у асабліва буйным памеры». Маецца на ўвазе нібыта выплата заробкаў супрацоўнікаў у канвертах.

Акрамя таго, яго таксама абвінавачавалі ва

«ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна, распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, закліках да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны і іншых дзеяннях, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны і іншых дзеяннях».

За ўсё гэта суд адмераў Алегу Каўрыгіну пазбаўленне волі на 12 гадоў з адбыванне у выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 10 тыс. базавых велічынь, то-бок Br400 тыс. Таксама яго на 5 гадоў пазбаўляюць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-распарадчых абавязкаў. Акрамя таго, з Каўрыгіна ўжо спагнана звыш Br3 млн у даход дзяржавы.

Алег Каўрыгін жыве за мяжой, таму судзілі яго завочна, у рамках «спецыяльнай вытворчасці. Сам ён выстаўленыя яму абвінавачанні рашуча адхіляў, называючы абвінавачванні супраць сябе спробай дзяржаўнага рэкету і помстай за грамадзянскую пазіцыю медыкаў «Новага зроку» ў 2020-м.

Пакараныя і іншыя службовыя асобы медцэнтра. Галоўнаму бухгалтару, намеснікам дырэктара і галоўнай медсястры медцэнтра прызначылі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады. Таксама на іх наклалі штрафы ад 600 до 1 тыс. базавых велічынь (ад Br24 тыс. да Br40 тыс.). 

Каментары1

  • Все понятно
    26.11.2024
    Теперь в стране останется только одна частная клиника делающая подобные операции. И эта клиника принадлежит клану Лукашенко

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Усе навіны →
Усе навіны

Жужа вярнулася на запраўку7

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»61

У Магілёве амаль праз 25 гадоў раскрылі згвалтаванне і забойства1

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму5

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць