Свет

Суд над Трампам па справе аб сакрэтных дакументах адклалі на нявызначаны тэрмін

Зараз ён наўрад ці пачнецца да прэзідэнцкіх выбараў 5 лістапада.

Дональд Трамп у зале суда. 19 красавіка 2024 года. Фота: Curtis Means / Pool Photo via AP

Федэральны акруговы суддзя Айлін Кэнан вырашыла адкласці на нявызначаны тэрмін суд над Дональдам Трампам па справе наконт сакрэтных дакументаў. Зараз ён наўрад ці пачнецца да прэзідэнцкіх выбараў 5 лістапада. Пакуль былога прэзідэнта судзяць па справе аб выплатах порнаактрысе Стормі Дэніэлс, піша Бі-бі-сі.

Суддзя Федэральнага акруговага суда Паўднёвай акругі Фларыды заявіла, што прызначаць пачатак слуханняў перш, чым вырашаны важныя пытанні адносна доказаў, было б неабачліва.

Справа аб сакрэтных дакументах — гэта адна з чатырох крымінальных спраў, заведзеных у дачыненні да былога прэзідэнта. У гэтым выпадку пракуратура абвінавачвае Дональда Трампа ў незаконным захоўванні сакрэтных дакументаў у яго маёнтку Мар-а-Лага ў Фларыдзе, а таксама ў дачы ілжывых паказанняў і перашкодзе расследаванню.

У ходзе папярэдняга разбору адвакаты Трампа і пракуроры шмат спрачаліся, у прыватнасці, пра тое, якія з сакрэтных дакументаў можна будзе паказаць у судзе ў якасці доказаў.

Пачатак судовага працэсу быў прызначаны на 20 мая, але цяпер суддзя Кэнан гэтую дату скасавала, а новую не прызначыла. Замест гэтага яна прызначыла некалькі новых папярэдніх слуханняў, у тым ліку адно — на канец ліпеня.

Сур'ёзныя сумневы ў тым, што суд сапраўды пачнецца 20 мая, з'явіліся ўжо даўно, паколькі папярэднія разгляды прасоўваліся вельмі павольна.

Некаторыя амерыканскія каментатары выказвалі падазрэнні, што суддзя Кэнан, якая часта ўставала на бок Трампа і яго адвакатаў, наўмысна адцягвала пачатак суда над былым прэзідэнтам, які прызначыў яе.

Адвакаты Трампа прапаноўвалі правесці суд ужо пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, відавочна, Трамп зноў пазмагаецца з Джо Байдэнам. Пракуроры дамагаліся, каб суд прайшоў ужо сёлета.

Разам з экс-прэзідэнтам абвінавачанымі па гэтай справе з'яўляюцца яго памочнік Уолт Наўта і менеджар маёнтка Мар-а-Лага Карлас дэ Алівейра. Усе яны адкідаюць абвінавачванні.

Дональд Трамп, адбіваючыся ад абвінавачванняў па чатырох крымінальных справах, адначасова дамагаецца ў Вярхоўным судзе прызнання, што ён, як прэзідэнт, мае імунітэт ад крымінальнага пераследу.

Каментары

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ23

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў6

Кітай спрабуе выступіць у ролі міратворцы ва Украіне. Вось як выглядае гэта прапанова4

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў15

«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ9

Галоўны расійскі разведчык заклікаў прааналізаваць магчымасць падзелу Украіны паміж суседнімі дзяржавамі18

Міністр абароны Нямеччыны: Лепш бы ЗША не ішлі на саступкі да пачатку перамоў6

83-гадовую жыхарку Оршы напалохалі тым, што яна фінансуе вайну ва Украіне. І забралі 200 тысяч рублёў4

Стала вядома, калі і дзе ФСБ завербавала топавага супрацоўніка СБУ11

Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ23

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць