Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала
Даносчыцы Вользе Бондаравай, якая сабралася на выбары, давялося тлумачыць, чаму за сваё жыццё яна афіцыйна працавала толькі два гады.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/volhabondarava-vtdou.jpg.webp)
Яна піша ў сваім канале, што пабачыла гэта пытанне ад каментатара ў адным з чатаў.
«Мяне спыталі, чым я займалася з 2000 па 2017 гады, то-бок з моманту заканчэння сярэдняй школы да паступлення ў індустрыяльна-педагагічны каледж пры РІПА.
Адказ: займалася дзіцем і сям'ёй.
Таму што я ў першую чаргу жанчына, жонка і маці, захавальніца хатняга ачага. Лічу, што гэта першачарговая задача любой жанчыны — і хай мяне праклянуць за гэтыя словы феміністкі і іншыя калупалкі».
Бондарава піша, што заўсёды была побач з дачкой.
«І, дзякуй Богу, выгадавала яе разумніцай, добрай, спагадлівай дзяўчынкай, якая цяпер ужо ператварылася ў дзяўчыну, сапраўдную памочніцу і сяброўку».
Расказала і пра мужа.
«Што тычыцца шлюбу, то тут усё гэтак жа адназначна, як з мацярынствам: муж — гэта лёс. Я пазнаёмілася са сваім будучым мужам зусім юнай і шчасліва пражыла ў шлюбе вось ужо 20 гадоў».
Даносчыца дадае, што яна за вяршэнства мужчыны ў сям'і.
Нагадаем, Вольга Бондарава зарэгістравалася кандыдаткай у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гэта вымусіла яе апублікаваць сваю біяграфію. Мяркуючы па ёй, у другой палове 2010-х камуністка ўпершыню знайшла легальную працу. У 2017-2018 яна працавала ў Гродне ў сферы гандлю. У 2023-м даносчыца ўладкавалася адказнай сакратаркай у газету Камуністычнай партыі Беларусі. Пры гэтым у афіцыйных дакументах выбарчай камісіі Бондарава пазначаная толькі як студэнтка педуніверсітэта.
Каментары