Вайна

Рышы Cунак паабяцаў, што брытанскія танкі Challenger 2 будуць ва Украіне ўжо ў сакавіку

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак паабяцаў, што брытанскія танкі Challenger 2 прыбудуць ва Украіну ўжо ў сакавіку гэтага года, а таксама паведаміў пра пашырэнне навучальнай праграмы для ўкраінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён заявіў на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля сустрэчы з украінскімі танкістамі, якія цяпер асвойваюць гэтыя машыны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: Peter Nicholls/Pool via AP

«Украінскія экіпажы, якія прыбылі на вучэнні на мінулым тыдні, будуць выкарыстоўваць танкі Challenger 2 для абароны суверэннай тэрыторыі Украіны ўжо ў наступным месяцы. І мы сёння дамовіліся пашырыць праграму навучання, праз якую прайшлі ўжо 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў, на марпехаў і пілотаў знішчальнікаў», — заявіў Рышы Сунак.

Пры гэтым брытанскі прэм'ер адзначыў, што ягоная краіна прыкладае намаганні для таго, каб неабходная заходняя зброя апынулася ва Украіне ў найбліжэйшыя тыдні, а не праз месяцы або гады.

«Мы павінны ўзброіць Украіну ў кароткатэрміновай перспектыве і таксама ўзмацняць яе на доўгатэрміновую перспектыву. Нельга дапусціць, каб Украіна зноў была ўразлівай мішэнню для новай агрэсіі», — падкрэсліў Рышы Сунак.

15 студзеня Брытанія пацвердзіла планы перадаць Украіне эскадрон з 14 танкаў Challenger 2 і каля 30 САУ калібру 155 мм AS90.

Каментары

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС3

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Усе навіны →
Усе навіны

Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў22

Жужа вярнулася на запраўку7

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»61

У Магілёве амаль праз 25 гадоў раскрылі згвалтаванне і забойства1

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму5

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС3

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць