Святлана Ціханоўская сёння знаходзіцца з візітам у Гданьску, дзе сустрэлася з лідарам польскай «Салідарнасці», лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам. Валэнса апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку сумесныя фота.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/-4-q2eo1.jpg.webp)
«Важная сустрэча. Спадарыня Святлана Ціханоўская. Размова пра Беларусь, Польшчу, Еўропу і свет. Вайну і мір. І будучыню, час, які наперадзе», — напісаў Валэнса.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/-6zhyb.webp.webp)
Сама Ціханоўская адзначыла, што Валэнса павіншаваў Алеся Бяляцкага і ўсіх беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/_3-cuh2y.webp.webp)
«Ён сказаў, што ў ягоны час гэтая ўзнагарода дала велізарны штуршок польскай «Салідарнасці». Прэзідэнт Валэнса пераканаў мяне, што мы пераможам. Я не магу не пагадзіцца», — напісала яна па выніках сустрэчы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/_2-9ac00.webp.webp)
Сёння Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі мясцовай беларускай грамады сустракаюцца таксама ў Варшаве з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Каментары