Калі б так, то добра, але ж не бяжыце паперадзе нізкальнага трамвая, яшчэ люты чакае, а ен вясной ніяк не станецца
Жвір
27.01.2025
%, ня толькі люты, але й сакавік, і нават красавік. У пачатку красавіка 2022 года тут ляжалі сумёты сьнегу і не было ніякіх прыкметаў вясны. У 2021-м вясна надыйшла позна, прырода ажывілася толькі ў другой палове траўня, а у красавіку па яшчэ часткова засьнежаных палях хадзілі галодныя буслы.
не тут, а там
27.01.2025
Жір старанна працягвае прыкідвацца, што ён тут, а не там.. а раптам які жоўтароцік і клюне
пайшла пралескі шукаць
27.01.2025
і што тут добрага? вясна не ў пару... але такой анамальнай зімы пэўна даўно не было
Барадзед
27.01.2025
пайшла пралескі шукаць, Амаль усе 90-я., і аж да 2008-га, зімы былі бяз трывалага снегу, пры малым станоўчым градусе тэмператур паветра, калі вы ня памятаеце ўжо.
пайшла пралескі шукаць
27.01.2025
Барадзед, ну чаму ж не памятаеце... наадварот. бабка (гэта я пра сябе) у нас настолькі старая, што памятае - гэта быў 1989 год. калі зімой не толькі, што снегу не было, а было цёпла і сонечна, як у сярэдзіне вясны
гэта 36 год таму. тут астролагі-нумеролагі прадказваюць расеі (і свету) асаблівы год - год узрушанняў. бо менавіта ў такія гады - гады злучэння Няптуна з Сатурнам адбываліся лёсавызначальныя падзеі прынамсі ў 20-м стагодзі - 1917, 1953 (смерць сталіна, разбурэнне культу асобы), 1989 (канчатковае разбурэнне савецкай улады)... паглядзім, што будзе ў 2025-м... зімовае надвор'е па анамальнасці ўжо супадае
асіннік
27.01.2025
фота цікавае... але гэта пэўна не ў нас? ці ў нас яшчэ не ўсе выкарчавалі кусты ўздоўж палёў?
Жвір
27.01.2025
асіннік, гэта ўчастак дарогі на пад'ездзе да Глыбокага з боку Докшыцаў. Добра памятаю, я пад тыя бярозы хадзіў спраўляць патрэбу.
асіннік
27.01.2025
якія бярозы? калі гэта таполя. хаця якая розніца таму, хто ходзіць у тэатр у галіфэ і спраўляе нужду з другога балкона на першы балкон
Жвір
27.01.2025
асіннік, ізноў вы, куды ня плюнь! Бярозы гэта! і ніякія не асіны, вочы свае расшплікніце, ды на гальлё зірніце, на камель, на кару, вы ж некалі юнай натуралісткай былі, хай і нядоўга... Асіна вы, самая сапраўдная!
асіннік
27.01.2025
натуршчыцай? звар'яцелі? не - не была. раздзявацца і пазіраваць, у адрозненне ад вас, не маё. ну можа і бяроза... але не паўночная глыбокская, а паўднёвая - брэсцкая ці гомельская тады...
о. у Гомельскай вобласці нават пасёлак Асіннік... быў (да Чарнобыльскай катастрофы)
Жвір
27.01.2025
асіннік, ні берасьцейская яна, і ні гомельская, а тая, якую рассадзілі там. Яна ж не сама там у шыхточкі паўставала. Тое гэта месца, пад'езд да Глыбокага, я не памыляюся, вунь, злева елкі, справа хмызы, я ж памятаю. Там яшчэ альтанка невялічкая ў адным месцы будзе, крыху далей, з таго боку дзе елкі стаяць... ПС. Юная натуралістка - гэта не пра разьдзяваньне, халера, ну, што за трызноцьце... Яны зьбіраюць маленькія лісточкі й робяць гербарыі, вось,.. пры чым тут разьдзяваньне ?
Весна пришла. Завтра в Беларуси до +12°С
гэта 36 год таму. тут астролагі-нумеролагі прадказваюць расеі (і свету) асаблівы год - год узрушанняў. бо менавіта ў такія гады - гады злучэння Няптуна з Сатурнам адбываліся лёсавызначальныя падзеі прынамсі ў 20-м стагодзі - 1917, 1953 (смерць сталіна, разбурэнне культу асобы), 1989 (канчатковае разбурэнне савецкай улады)... паглядзім, што будзе ў 2025-м... зімовае надвор'е па анамальнасці ўжо супадае
о. у Гомельскай вобласці нават пасёлак Асіннік... быў (да Чарнобыльскай катастрофы)
Тое гэта месца, пад'езд да Глыбокага, я не памыляюся, вунь, злева елкі, справа хмызы, я ж памятаю. Там яшчэ альтанка невялічкая ў адным месцы будзе, крыху далей, з таго боку дзе елкі стаяць...
ПС. Юная натуралістка - гэта не пра разьдзяваньне, халера, ну, што за трызноцьце... Яны зьбіраюць маленькія лісточкі й робяць гербарыі, вось,.. пры чым тут разьдзяваньне ?