«Лукашенко способен договариваться». Большое интервью с Валерием Ковалевским об ошибках оппозиции
-
23.01.2025засталося толькі , что это за песенка?
-
23.01.2025[Рэд. выдалена]
-
23.01.2025Тым, хто шыпеў на Пазняка, прысвячаецца
-
23.01.2025А чым балабольства Пазьняка адрозніваецца ад трызненняў гэтага палітыка? Нічым. І вынік аднолькавы - нулявы.
-
23.01.2025Пеця, Кавалеўскі дыпламатычна пераказаў за Пазьняком. Нічога новага.
У Пазьняка той жа тэкст, толькі значна весялей. -
23.01.2025Неяк дзіўна што Лойка, Кавалеўскі і Шрайбман разам ідуць на мерапрыемства якок спансіруе расейская Додо-піцца і пазней пачынаюць адначасова правоўваць луку на первмовах?
-
23.01.2025Кац прапануе здацца.
Якія праблемы? Збярыцеся сваім агенцтвам разам з Ягоравым (які прадракаў рэжыму пару год існавання) - вярніцеся, пакайцеся, сядзьце - папярэдне выставіўшы ўмову вызвалення за гэта н-най колькасці палітвязняў. Неўзабаве выйдзеце, раздаючы інтэрв'ю на БТ пра неканструктыўную недабітую апазіцыю.
Якія ж вы казлы - уцягнулі людзей у мясарубку, першыя звалілі з краіны, у тысяч паламанае жыццё. І ўсё, што вы можаце сказаць: чатыры гады мы ўсё рабілі няправільна, абасраліся, а цяпер час упасці на калені і кленчыць. -
23.01.2025"Чаму мы не можам карыстацца гэтымі санкцыямі як абменным фондам?"
А здавалася б, разумны дзядзька... Калі не разумееш, то я табе патлумачу: таму што твой (каторы і не твой зусім) "абменны фонд" ВЕЛЬМІ І ВЕЛЬМІ абмежаваны, а ў тых, з кім ты прапаноўваеш дамаўляцца - неабмежаваны зусім. Дык і якія ў цябе і іншых "перамоўшчыках" шансы ў гэтых "перамовах"? -
23.01.2025Ноўнэйм , а чаму не? Калiй - выпусьцiць закладнiкаў, дрэва - спынiць рэпрэсii, белавiя и закрыццё мяжы - прыхаваць на ўсялякi выпадак.
-
23.01.2025[Рэд. выдалена]
-
23.01.2025Агентура
-
23.01.2025Пры гэтым Пазняк кажа тое ж самае пра санкцыі. Не, нават радыкальней: адмяніць санкцыі, у той час як Кавалеўскі робіць агаворку "калі кажам пра вайну, канечне, санкцыі будуць працягнутыя".
Хто для вас большая "агентура": хто жадае адмяніць больш або менш санкцый? -
23.01.2025., ты
-
23.01.2025Аніводнай канкрэтнай думкі. Толькі агульныя лозунгі. Якія прыклады дамовазольнасці? Навошта рэжыму перамовы? Якія інструменты?
-
23.01.2025"Мы аб’ехалі 8 краін, правялі больш за 100 сустрэч" - гэта і ёсць вынікам іх працы :) І ён кажа, што трэба працаваць далей.
-
23.01.2025Яшчэ адзіны...
Ну дык сядай на Vilniaus Autobusų Stotis у адзіны аўтобус з Ягоравым, Хоміч, Краўцовым, Раднянковым, прыязджай у Менск и дамаўляйся. Праз кармушку.
Згода капітуляваць з надзеяй на залагоджванне апанента - гэта ніколі не дамова. Любая дамова (асабліва з дыктатарам, які неаднаразова змываў усе законы і абяцанні ў сарцір і разумее толькі мову сілы) - гэта заўсёды вынік ціску і пагрозы аднаўлення гэтага ціску ў выпадку парушэння дамовы. Так было ў Польшчы напрыканцы 80х-пачатку 90х, калі пад страйкавым ціскам у камуністычным кіраўніцтве Польшчы перамаглі прыхільнікі дыялогу з грамадцтвам і адбыўся круглы стол, змяніўшы лёс краіны. Тое ж самае адбылося ў Чылі, калі Піначэт у 1988 пад ціскам грамадцтва і міжнароднай супольнасці пагадзіўся на сумленны рэферэндум, прайграў і сыйшоў.
Я паважаю усіх, хто сцінуўшы зубы і няглядзячы на цяжкасці, прамашки, супрацьдзеянне спецслужб і ўсёй дзяржмашыны узурпатара і ягонага усходняга гаспадара, ва ўмовах хранічнага вострага дэфіцыту рэсурсаў працягвае змаганне супраць рэжыма, а не займаецца змаганнем супраць сваіх альбо верашчыць "Шеф, всё пропало! Хватит злить деда!".
Але незразумела, чым і кім збіраецца ціснуць Кавалеўскі? Сваёй поўпапяровай "еўраатлантычнай агенцыяй" з 3.5 супрацоўнікамі ды шапкавымі знаёмствамі? -
23.01.2025Янка, Сваёй поўпапяровай "еўраатлантычнай агенцыяй" з 3.5 супрацоўнікамі ды шапкавымі знаёмствамі?/
У офісе Ціханоўскай колькі чалавек працуе? 3.5? 5.5? Таксама з шапкавымі знаёмствамі? -
23.01.2025Карысць ад такіх супрацоўнікаў, калі іх сілы аб'яднаюцца ў вялікіх ініцыятывах.
На жаль, па нейкіх прычынах (або проста натуральна: ніякі калектыў не вечны) апазіцыя здрабняецца на кавалкі, а людзі "ў апазіцыі да апазіцыі" самастойна ўжо не могуць прыдумаць нічога лепшага за падказанае тэрарыстычнай дзяржавай. -
23.01.2025Пытанне , публічныя асобы Офіса Ціханоўскай
тут
https://tsikhanouskaya.org/ru/team
і тут
https://tsikhanouskaya.org/ru/advisors
Ну а на конт шапкавых знаёмстваў - наўрадці магчыма так назваць мэтанакіраваныя візіты па запрашэнняў да главаў вядучых сусветных дзяржаў і міжнародных арганізацый -
23.01.2025> "«Ён няздольны дамаўляцца». Разам з тым бачым, што здольны, як і іншыя аўтарытарныя рэжымы. [...] Можна пачуць настойлівае меркаванне, што ціск дапамог вызваліць гэтых людзей, аднак не гаворыцца, чаму ціск не дапамог спыніць новыя арышты. Значыць, гэтыя працэсы ў Беларусі больш складаныя, і да іх трэба падыходзіць больш гнутка."
Раней было: схапіць 100. Зараз схема: схапіць 105, адпусціць 5.
Вынік такі ж, але тыран выглядае (для кагосьці) трохі дабрэйшым і нават дамоваздольным.
Дзе тут дамоваздольнасць? Дзе хоць адна дамова, у якой ён удзельнічаў і якую выканаў?
Нагадаю словы Дубаўца пра "складаныя працэсы":
"СД: Я ведаю толькі тое, што Лукашэнка вельмі шмат чаго робіць для таго, каб заплесці людзям мазгі. І ходзяць потым аналітыкі, рэпу чэшуць. А не трэба думаць, што ён кіруецца логікай. Ёсць такое слова — дражніцца. Ён сколькі выпусціў людзей з турмаў, столькі пасадзіў. Гэта нагадвае чыста дражненне — з-за вугла выскокваць, зад паказаць усім і назад заскочыць." -
23.01.2025Вынік дзейнасці Кавалеўскага - дыскрэдытаваны пашпартны праект. Гэты праваліўся, а новы з наяўным бэкграўндам будзе зрабіць ужо немагчыма. Вынік дзейнасці Кавалеўскага і Ціханоўскай - дыскрэдытаваны пратэст. Пратэсты 2020 года праваліліся, а новыя з такой гісторыяй будуць няхутка. І так з усім, да чаго дакранаецца грантавая зіц-апазіцыя.
-
23.01.2025Вынік, да, ещё не скоро будет такая возможность влегкую нахватать политзаключенных на площади для обмена на санкции.
-
23.01.2025Барадзед, вы толькі каментуеце, ці чытаеце таксама? Тут, на гэтым сайце, ці не штодня навіны пра новыя суды і новых палітзняволеных.
-
23.01.2025Выглядала так, што спадар Валер прафесійна пазьбягаў прамых адказаў на пытаньні, пры гэтым падкрэсьліваючы свае тэзісы. І гэта было б агулам добра, калі б не разуменьне таго, што ён цяпер прасоўвае.
-
23.01.2025І Пазьняк, і вось ўжо Кавалеўскі пнуцца на перамовы і прагнуць дамаўляцца з тым, каму хранічна і паталагічна "иногда не до законов".
Ну-ну...
Нейкая "агенцыя", дзе афіцыйна заяўлена пра "3 супрацоўнікі" і "рух", дзе і таго не відно за ўсе гады.
[Рэд. Выдалена] -
23.01.2025Нашто нам дамаўляцца з Лкашэнкам?? Нашто нам тады вы??
-
23.01.2025Вось так і робіцца падмена паняццяў - у нас цяпер недамоваздольны не рэжым з дыктатарам, а дэмакратычныя сілы.
Кавалеўскі расчараванне моцнае. -
23.01.2025Договариваться с диктатором? Так а нафиг нам для этого ковалевские ?
-
23.01.2025Давайте просто скажите, что хотите освободить политзаключенных, и все, если вы, конечно, не работаете на КГБ. Потому что ваша отмена санкций ни к чему другому привести не может. Уже столько раз это проходили, что даже не смешно уже.
-
23.01.2025Янка, Не варта параўноўваць Ярузельскага (дый Піначэта) з Лукашэнкам. Гэта абсалютна розныя людзі, прытым у розных абставінах. Дамоваздольнасць Ярузельскага ў значнай ступені была абумоўленая ягоным досведам, здабытым яшчэ да вайны на лесапавале ў Краснаярскім краі. З 43-га па 45-ы год – баявы афіцэр Войска Польскага, ушанаваны шматлікімі ўзнагародамі. Так, з 81-га па 89-ы год – дыктатар, але ПОЛЬСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ дыктатар. Катэгарычна выступіў супраць уводу ў Польшчу савецкіх войскаў у час масавага забастовачнага руху 88-га года.
Палітычны досвед Лукашэнкі: палітрук памежных войскаў КДБ, дырэктар саўгаса. Асабістая характарыстыка: апантаная, на мяжы вар’яцтва, прага да ўлады пры ўзроўні інтэлекту ніжэйшым за сярэдні. Схільнасць да эпатажных, алагічных, часам хамскіх выказванняў на адрас палітычных супернікаў, аматар звычайнае банальнае хлусні. Ад пачатку 2000-х гадоў – поўная, амаль бязвольная марыянетка ў руках Пуціна. Гаварыць аб нейкай дамове з Лукашэнкам магчыма, толькі (фігуральна кажучы) прыставіўшы яму да скроні пісталет.
Кавалеўскі:«Лукашэнка здольны дамаўляцца, як і іншыя кіраўнікі аўтарытарных рэжымаў».
Хацелася б паглядзець, як спадар Кавалеўскі дамаўляецца, да прыкладу, з Кім Чэн Ынам альбо Эмамалі Рахмонам. Сціпла прамаўчу наконт Пуціна. -
23.01.2025Кто-то сбежал с крысятника, отряхнулся и взмыл в небеса голубем мира! Всё нормально
-
23.01.2025Растлумачце, чаму такі неабмежаваны доступу на старонкі НН і ўсёй гэнай кампашкі: Ягораў, Хоміч, Краўцоў, Гарбунова, Лойка... і далучыўшыся Кавалеўскі? Казалася, ёсьць і іншыя больш нацыянальныя. Не, ўвесь час амаль пра адных і тых жа, ўсё большай часткай нейкіх русскасветных. Вы ж усё такі Наша Ніва, імя абавязвае..!
-
23.01.2025Pcič , тое, што вы абураецеся таму, што НН дае слова камусьці замест таго, каб абурацца таму, што яна камусьці слова не дае - гэта лепшы доказ незалежнасці НН. Калі ж вам цікавыя баявыя аркушы канкрэтнай палітычнай сілы - дык ёсць Хартыя, Warta і канешне ж лукашэнкаўскія СМІ
-
24.01.2025Выдалены Рэд, дзе мой учорашні камент?
Далоў палітычную цэнзуру на НН! -
23.01.2025Скользкий тип
-
23.01.2025Лукашэнка ня адаптуецца, ня мяняецца. Ён ня вядзе актыўную перадвыбарчую кампанію.
Лукашэнка ня здольны дамаўляцца. -
24.01.2025Этот Ковалевский полная пустышка а профессиональном плане. Он и на госслужбе был пустым местом. А сожалению, система не фильтрует на 100%. Только щёки надувать с серьезным видом, не более.
БАЦЬКА У НАС КРУТОЙ В МІРЕ ОДІН ОН ТАКОЙ ВЫБРАЛ НАРОД І НЕ ПОДВЕДЕТ...