БЕЛ Ł РУС

Свет

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI

11.02.2025 / 8:7

Nashaniva.com

Кансорцыум інвестараў на чале з Іланам Маскам падаў заяўку ў раду дырэктараў OpenAI на набыццё за $97,4 млрд некамерцыйнай арганізацыі, якая кантралюе дзейнасць распрацоўніка чат-бота ChatGPT, піша The Wall Street Journal.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Кіраўнік OpenAI Сэм Альтман адказаў у сацсетцы X: «Не, дзякуй, але мы можам купіць Twitter за $9,74 млрд, калі хочаце». Маск набыў Twitter у 2022 годзе за $44 млрд і пераназваў яго ў X.

Маск, сузаснавальнік Open AI (пакінуў раду дырэктараў кампаніі ў 2018 годзе), не пагадзіўся з яе пераходам да камерцыйнай дзейнасці. Ён падаў у суд на OpenAI і Альтмана з-за камерцыялізацыі кампаніі. На яго думку, OpenAI была ператворана ў дэ-факта даччыную кампанію Microsoft з закрытым зыходным кодам.

«Прыйшоў час для OpenAI вярнуцца да адкрытага зыходнага кода», — заявіў Маск.

Чытайце таксама:

Маск заклікае закрыць «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»

Часопіс Time на сваёй новай вокладцы пасадзіў Ілана Маска за прэзідэнцкі стол

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска

Каментары да артыкула