БЕЛ Ł РУС

Свет

Расійскае МЗС: Прапаноў, якія задавальняюць Расію, ад Трампа не было

10.02.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не накіроўвала расійскаму боку канкрэтных прапаноў па пачатку перамоў аб завяршэнні вайны ва Украіне, якія адпавядалі б інтарэсам Масквы. Такую заяву зрабіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін у размове з «РИА Новости».

Фота: Kremlin Press Office / Handout / Anadolu Agency / Getty Images

Каментуючы заявы Захаду і Украіны пра магчымы хуткі пачатак дыялогу, Міхаіл Галузін заявіў:

«Мы падыходзім да такіх заяў рэалістычна. Важна, каб словы падмацоўваліся практычнымі крокамі, якія ўлічваюць законныя інтарэсы Расіі, якія дэманструюць гатоўнасць выкараніць першапрычыны крызісу і прызнаць новыя рэаліі. Канкрэтных прапаноў такога характару пакуль не паступала».

Як сцвярджае выданне The Moscow Times на падставе сцвярджэння сваіх крыніц з ліку высокапастаўленых чыноўнікаў, паміж Крамлём і адміністрацыяй Дональда Трампа кантакт быў усталяваны яшчэ ў лістападзе—снежні 2024 года. У гэты перыяд адбылася першая прамая размова Уладзіміра Пуціна з Трампам.

Крыніца ў расійскім МЗС таксама паведаміла, што Масква разглядае кандыдатуры на ролю галоўнага перамоўшчыка з Вашынгтонам. Паводле звестак крыніцы, гэтую функцыю, хутчэй за ўсё, давераць аднаму з найбліжэйшых паплечнікаў Пуціна: магчыма, чалавеку, які працаваў з ім яшчэ ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Дарадца Трампа: Гарантыі бяспекі для Украіны павінна ўзяць на сябе Еўропа

Зяленскі сказаў, што гатовы да перамоў з Пуціным пры адной умове

Трамп расказаў пра тэлефонную размову з Пуціным наконт Украіны

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна

Каментары да артыкула