БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт

11.02.2025 / 8:0

Nashaniva.com

У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, былая загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала патлумачыла, ці павінна Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне.

Пашкоджаныя ў выніку расійскага абстрэлу жылыя дамы ў Дняпро. Фота з сацыяльных сетак

Адказ на пытанне, ці будзе Беларусь плаціць Украіне рэпарацыі, на погляд Дзяйкалы, залежыць ад некалькіх фактараў, у тым ліку ад таго, ці будзе Украіна гэтага патрабаваць.

Але, заўважае эксперт, нават у выпадку, калі такое патрабаванне афіцыйна не будзе высунута, Беларусь можа добраахвотна пайсці на такі крок, як гэта зрабіла Аўстрыя пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

@tokbelarus Лукашенко в Гаага - это реально и нужно? #лукашенкт #александрлукашенко #беларусь #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Эксперт адзначае, што яна сама лічыць, што Беларусь павінна плаціць рэпарацыі, бо гэта «вялікі ўклад ў пераасэнсаванне таго, што адбылося, і нашай адказнасці». Гэта пытанне, як адзначае Дзяйкала, павінна шырока абмяркоўвацца ў беларускім грамадстве. Выплата рэпарацый — гэта частка калектыўнай адказнасці, праява добрасумленных паводзін.

«Калі Украіна будзе патрабаваць, мы адназначна павінны [плаціць]. (…) Калі Украіна не патрабуе, то я думаю, што неяк гэтае пытанне павінна быць прагаворана. Гэта адказнасць новага ўрада, у тым ліку па частцы адмывання дзяржавы ад таксічнага аблічча, што яму дасталася ў спадчыну. Гэта будзе задачай новага ўраду — адмыцца.

Так не атрымаецца, што, ведаеш, мы тыпу прыйшлі, анучкай выцерлі як бы і ўсё. Не, гэта ўсё за намі ідзе. Гэта суперважна — адказная пазіцыя новага ўрада. І дарослая, я б сказала, пазіцыя. Не саскочыць, калі можна, а падумаць аб тым, наколькі гэта важна. І ўзяць адказнасць на сябе», — даводзіць Дзяйкала.

Эксперт звяртае ўвагу на важнасць пры будучай распрацоўцы і прыняцці дамоўленасцяў аб выплаце рэпарацый абавязкова прымаць пад увагу той факт, што грамадства не магло паўплываць на рашэнні органаў кіравання дзяржавай, але супраціўлялася гэтаму рашэнню і пацярпела.

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Чаму Беларусь нельга лічыць акупаванай? Тлумачыць юрыст

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

«Калі ўнучка Лукашэнкі паступіла на факультэт, усе думалі: госпадзе, хоць бы не да мяне на спецыяльнасць»

Украінскі палітык Сяргей Прытула выставіў патрабаванне да Ціханоўскай

Каментары да артыкула