БЕЛ Ł РУС

Грамадства

На Гомельшчыне прадпрыемствам загадалі адключыць інфармацыйныя экраны

25.01.2025 / 16:26

Nashaniva.com

«Інфармацыйныя экраны, размешчаныя ў грамадскіх месцах, павінны быць адключаныя да панядзелка, 27 студзеня», — такое прадпісанне, паводле звестак выдання «Флагшток», атрымалі прадпрыемствы ў Гомельскай вобласці.

Трансляцыя звароту Ціханоўскай у мінскім метро 24 лютага 2024 года

У снежні 2024 года той жа «Флагшток» паведамляў, што мясцовыя органы ўлады запатрабавалі адключыць інфармацыйныя экраны ад інтэрнэту, каб не дапусціць іх узлому і трансляцыі няўзгодненай інфармацыі. 

Калі гэта праўда, то чыноўнікі яўна баяцца паўтарэння ў дзень выбараў 26 студзеня, інцыдэнту, які адбыўся амаль год таму. Тады 24 лютага 2024 года на рэкламных экранах у Беларусі нечакана замест запланаванай інфармацыі запусцілі зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб'яднанне былых сілавікоў Belpol.

Чытайце таксама:

«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеянняў апазіцыі». Што адбываецца з фірмай, на экранах якой паказалі зварот Ціханоўскай супраць вайны

Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай

Каментары да артыкула