Паліцыя ў Маскве прыходзіць дадому да ўдзельнікаў акцый памяці Навальнага і затрымлівае іх
27.02.2024 / 10:51
Складаюць пратаколы за ўскладанне кветак.
Фота: Markus Schreiber, AP
Масквіч Арцём Гусельнікаў паведаміў сёння праваабарончаму праекту «АУС-Інфа», што яго затрымалі на выхадзе з дому і павезлі ў аддзел паліцыі — з-за таго, што ён усклаў кветкі ў памяць аб Навальным 17 лютага. Па словах Гусельнікава, яго затрымалі і падчас самой акцыі 17 лютага, аднак адпусцілі з папярэджаннем. Прычыну новага затрымання сілавікі не назвалі, піша «Медуза».
Пра сваё затрыманне «АВД-Інфа» распавёў яшчэ адзін жыхар Масквы — Міхаіл Градаў. 17 лютага яго затрымалі каля «Сцяны смутку», але адпусцілі з перасцярогай. 23 лютага сілавікі прыйшлі да яго і ўручылі яшчэ адно папярэджанне. Сёння яго забралі з дому ў аддзяленне паліцыі. Па словах Градава, на яго будуць складаць пратакол з-за ўскладання кветак.
Увечары 26 лютага, піша «Медыязона», паліцыянты прыйшлі дадому да сябра Лібертарыянскай партыі Расіі Уладзіслава Мазура. У партыі расказалі, што Мазуру паказалі запіс з камер відэаназірання каля мемарыяла палітычным зняволеным. Паліцыянты павезлі яго ў АУС па раёне Паўночнае Ізмайлава.
У паліцыі на яго склалі пратакол аб парушэнні правілаў удзелу ў мітынгах, пасля чаго адпусцілі. 17 лютага яго таксама затрымлівалі ля «Сцяны смутку» і выдалі папярэджанне.
Чытайце таксама:
Пахаванне Навальнага ўлады вырашылі правесці ў адзін дзень са зваротам Пуціна
За дзень да забойства Навальнага яго дамовіліся абмяняць
Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці
Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць