Іга Свёнтэк перамагла Сабаленка ў барацьбе за званне «Гулец 2023 года»
11.12.2023 / 17:55
Польская тэнісістка, чатырохразовая пераможца турніраў «Вялікага шлема» і першая ракетка свету стала «Гульцом 2023 года» па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Іга Свёнтэк пасля перамогі на Выніковым турніры WTA ў Канкуне. Фота: Fernando Llano / AP
За гэтае званне са Свёнтэк змагаліся беларуска Арына Сабаленка, амерыканкі Коры Гаўф і Джэсіка Пегула, казахстанка Алена Рыбакіна, чэшка Маркета Вондраўшава.
Прэмія пад назвай WTA Player Award 2023 прысуджаецца штогод, пераможцаў выбіраюць прадстаўнікі міжнародных СМІ.
У мінулым сезоне Свёнтэк заваявала шэсць тытулаў на ўзроўні WTA, у тым ліку другі год запар выйграла «Ралан Гарос» у Парыжы, а таксама стала пераможцай выніковага турніру WTA.
Што тычыцца прызавых, то ў 2023 годзе Іга стала найлепшай у WTA-туры па заробках на турнірах — у яе актыве 9,86 млн даляраў.
Чытайце таксама:
Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла
$12 мільёнаў за год! Сабаленка ў сусветным топе багатых спартсменак
Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету