Каментары да артыкула

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі

  • Texas whiskey
    24.01.2025
    Есть такой медицинско-криминалистический термин "некрофилия", это про него
  • Янка
    24.01.2025
    Кіраўнік беларускай Кампартыі нагадаў, што Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін падтрымалі правядзенне ў Мінску Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года, на якім была абвешчана патрэба стварэння БССР.

    У Сыранкова, як і ў кожнага ўпартага камуніста - у галаве зацвілая каша з разнастайных мітаў і штампаў саўковай прапаганды з дадаткам гігінскага трызнення. На з'езде прагучаў заклік «Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!» - які тут БССР?! Размовы на конт таго хто і чаго там падтрымаў перакрэсліваюцца простым фактам - з'езд быў разагнаны метавіта бальшавікамі, калі ім стала зразумелым, што марыянеткавага зборышча кшталту "УНС" там не атрымалася і справа ідзе да абвяшчэння незалежнасці. Дарэчы, дакументы на разгон падпісалі Мяснікоў і Ландар. Абодзьва былі "назіральнікамі" ад расейскай метраполіі, прыстаўленымі да Беларусі, ніякага датычэння да Беларусі ня мелі і ставіліся да яе менавіта як да расейскай калоніі.
  • Яўхім
    24.01.2025
    Сыранкоў хоча паўтарыць метады Леніна каб выгнаць уладу! Далой цара, далой самадзержавіе!
  • Алекс Настрадамскі
    24.01.2025
    Вангую, што гэты чалавек назаўжды знікне з медыйнага поля з 27 студзеня.
  • Бывалы
    24.01.2025
    Так и есть главная скрепа красных комиссаров- труп их вождя на главной площади.
  • 0101.
    24.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    24.01.2025
    камуніст=фашыст!
  • Яўген Жыхар
    24.01.2025
    Спадар, А=Б? Многія беларусы далей баяцца асобна асубдзіць камунізм і савецкі таталітарызм, без згадкі пра іншыя таталітарныя сістжмы і ідэалогіі. Вынік сёння выдатна бачна.
  • Мх
    24.01.2025
    Яўген Жыхар, Гэты кол у галаву беларусаў забіты расейскай пасляваеннай прапагандай. Другая Сусветная вайна не чорна-белая. Для адных нацый яна азначала прыгнёт і акупацыю, а для іншых, напрыклад Славакаў, Латышоў, Эстонцаў, Беларусаў - пачатак чарговай хвалі нацыянальнага Адраджэння. І кантрольны стрэл у галаву маскваботам: чый сцяг у Расеі зараз з'яўляецца дзяржаўым? Уласаўскі трыкалор! Ім ў Расеі ганарацца, яго носяць на руках і выкарыстоўваюць на афіцыйных мерапрыемствах. А беларускі і іншыя нацыянальныя сцягі - гэта для расейцаў "фашызм".
  • Рыгор Барадулин, вершы
    24.01.2025
    Ды дзень ўрачысты
    Пачэсна відзён
    Далёка ўсюды Сусвету,
    Прадвеснік усіх нашых радасных дзён,
    Дзень самы вясновы і светлы.

    Ён будзе шляхі асвятляць у вяках,
    Планеты ўсюды сумленне,
    Дваццаць Другое Красавіка —
    Дзень Нараджэння Леніна!
  • што мы бачым сёння , гэта дэкаланізацыя, і маскоўская імперыя не можа нічога зрабіць
    24.01.2025
    "Ды і для маскоўскай імперыі Ленін — гэта самы вядомы ў свеце маскоўскі чалавек."


    Сыранкоў сказаў што сталін гэта грузін ? )) маскоўскія імперыялісты , будуць не задаволены )) што мы бачым сёння , гэта дэкаланізацыя, і маскоўская імперыя не можа нічога зрабіць, ў нас нават пра - Маскоўскія за Беларускаю незалежнасць
  • """
    24.01.2025
    мля я помню как родители меня на ленина в мавзолей привели просмотреть. середина 80-ых
  • Тэкля
    24.01.2025
    Срочна ажывіць!
  • Анекдот
    24.01.2025
    членін - рускі чалавек.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць