Рэальны стан расійскай эканомікі не такі, як падаецца
-
23.01.2025политзек, так напиши письмо его работодателю. Пусть его уволят и тебя возьмут. Ты же за МКАД выезжал.
-
23.01.2025“Пакуль Расія можа працягваць экспартаваць вялікія аб'ёмы нафты, наўрад ці што зменіцца.”
-
24.01.2025Ключавы момант,
як бальшавікі ў 80х ? ))) як там пасля зыходу Байдэна кошты на нафту ?)) -
23.01.2025Вывады з афіцыйнай расійскай статыстыкі...
-
23.01.2025Сапраўды, дзіўная ацэнка. Бо базуецца на ВУП, які ў рф надзьмуты ваенкай. То бок, зрабіў ты жалеза, яно паляцела ва Украіну, недзе выбухнула і ўсё. Прыбытку -- нуль, нават мінус, а ў ВУП залік. Тое ж самае з ваеннымі заробкамі -- прадпрыемствы ваенпрама прадаюць прадукцыю Мінабароны, якое разлічваецца бюджэтнымі сродкамі. Атрымліваецца, што працаўнікі тыя -- бюджэтнікі, на іх проста марнуюцца падаткі. Ці пуцінская кубышка. Колькі той кубышкі засталося, невядома, але не бяздонная яна дакладна.
-
23.01.2025"Дзяржава дастаткова магутная, каб мабілізаваць рэсурсы для дасягнення сваіх ваенных мэтаў", - такое адчуванне, што аўтар нешта ведае пра сапраўдныя ваенныя мэты пуціна. Хай бы агучыў, бо нават расейцы не ведаюць. Калі гэта ліквідацыя ўкраінскай дзяржаўнасці, то дзяржава рф не "дастаткова магутная", бо тры гады ўжо са зменным поспехам яна спрабуе гэта зрабіць. Але выглядае, што журналіст проста пераказаў крамлёўскую метадычку.
-
23.01.2025Бач ты, ВУП у рф вырас. А нічога, што ён вырас у асноўным дзякуючы вытворчасці ўзбраення, якое эканоміцы нічога не дае, толькі жарэ грошы на абслугоўванне.
-
23.01.2025Пасля 91 . калі дзля амаль усіх экспертаў саветолагаў заходніх быў шок ад крахам сесесер Якія парады пасля дарадцы менеджэры прапанавалі і які выннік у рэшце рэшт атрымалі
З вялікім скэпсісам да прагнозаў " замежных смі экспертаў ..стаўленне. -
23.01.2025Ну як дапамаглі санкцыі?
-
24.01.2025Зянон , не помогли, но чем-то же мне заниматься надо по жизни.
-
24.01.2025"калі цэны на нафту і газ узляцелі касмічна"
А калі такое было? -
24.01.2025Дзяржаўны доўг складае каля 15% ВУП, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод краін G20.
Мистэр Конэлі, ці вы сапраўды эканаміст?! Суадносіны дзярждоўга і ВУП маюць чыста псіхалагічны эфект для невукаў, сапраўднае значэнне мае доля выдаткаў на абслугоўванне дзярждоўга ў ВУП альбо ў дзяржбюджэце. Калі даходнасць расейскіх АФЗ рэзка вырасла менавіта ў 2024 і знаходзіцца ў раёне 18 адсоткаў, а пуцінскі міністр фінансаў Сілуанаў кажа пра незапланаваныя выдаткі дзярбюджэту 1.5трлн.RUB (што ёсць паловай дэфіцыту дзяржбюджэту ваюючай Расеі) на абслугоўванне дзярждоўга - то тэндэнцыя відавочная і нагадвае апошні пераддэфолтны 1997 год. У Беларусі суадносіны дзярждоўга да ВУП таксама былі адносна невялікімі, што не перашкодзіла ёй абвесціць дэфолт па еўрабондах яшчэ ў 2022. -
24.01.2025Как Китай захочет, такая и будет у россиян экономика. Ну и хрен с ними
-
24.01.2025Падобна, што пад псеўданімам замежнага эканаміста хаваецца прапагандыст з дыпломам палітэканоміі эпохі СССР.
Тыя палітэканамісты гэтаксама спявалі пра рост аб'ёмаў здабытай руды і сталі. Аб'ёмы раслі, і ўсё з'ядаў ваенна-прамысловы комплекс.
З цягам часу ўжо не хапала валютнай выручкі за экспарт сыравіны, сырой нафты і газу. Варта было Рэйгану крыху пашаптацца з арабскімі шэйхамі, каб знізіць цану на нафту і СССР хутка ляснуўся. І не было, як сёння, эканамічных санкцыяў, ніхто ў свеце не адмаўляўся купляць сыравіну, нафту, газ.
Сёння Расія "можа паўтарыць" : Расія таксама, як і СССР, злівае дзяржаву ў каналізацыю ВПК.
любой ПОНИМАЮЩИЙ экономист легко за 2 минуты покажет, что фактического роста там давно нет. и перспективы в худшую сторону с ускорением..
да, рухнет все не завтра, и не через месяц, увы.. но уровень проблем этот "эксперд" сильно недооценивает.