У Беларусі выдалі больш за 27 тысяч генетычных пашпартоў. Навошта яны?
13.02.2025 / 19:53
Пра ўкараненне генетычных пашпартоў здароўя распавёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Павел Марозік на прэс-канферэнцыі, піша Smartpress.
Пры Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі працуе Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій. З моманту адкрыцця цэнтра генетыкі правялі там больш за 400 тысяч аналізаў і выдалі пацыентам больш за 27 тысяч генетычных пашпартоў.
«Ён з'яўляецца неабходным складнікам так званай персаналізаванай медыцыны, заснаванай на індывідуальных асаблівасцях кожнага чалавека», — сказаў Марозік.
У гэтым жа цэнтры навукоўцы распрацавалі методыкі для выяўлення генетычнай схільнасці да больш чым 20 розных захворванняў.
Даследаванні дазваляюць вывучыць геном чалавека, у выніку чаго ствараюцца вялікія аб'ёмы генетычных дадзеных. Дзякуючы даследаванням можна як прадказаць нейкае захворванне, так і выбраць найбольш пасуючы варыянт лячэння.